Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Фестываль навукі адбудзецца ў Мінску 10 верасня

Фестываль навукі адбудзецца ў Мінску 10 верасня

22.08.2022

У 2022 годзе Фестываль навукі ў Батанічным садзе адбудзецца 10 верасня пры ўсебаковай падтрымцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Фестываль навукі ў Мінску — гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць мінчан і гасцей сталіцы з найноўшымі распрацоўкамі навукоўцаў і дапамагае разабрацца ў новых ведах і тэхналогіях.

Упершыню Фестываль навукі прайшоў у 2018 годзе. З таго часу арганізатары працягваюць рабіць найбуйнейшую навукова-папулярную падзею ў жывым фармаце, дюаюць, каб фестываль быў насычаны яркімі падзеямі і глыбокімі сэнсамі, каб для кожнага ўзросту і кожнага склада розуму ў праграме была дастатковая колькасць цікавых актыўнасцей.

Больш інфармацыі на сайце [1] Фестывалю і ў сацыяльных медыя 
https://t.me/scifestby [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18398

Спасылкі
[1] https://scifest.by/
[2] https://t.me/scifestby