Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Школа маладога пісьменніка" абвяшчае набор на новы навучальны год

Школа маладога пісьменніка" абвяшчае набор на новы навучальны год

09.10.2022
- Любіце літаратуру і марыце стаць пісьменнікам? Тады скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю павучыцца ў «Школе маладога пісьменніка». Выкладаць будуць сапраўдныя прафесіяналы — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам працы і з акадэмічнымі ступенямі ў галіне філалогіі.
 
Заняткі ў школе бясплатныя і праходзяць у фармаце анлайн, так што далучыцца можна з любой кропкі свету.
 
Навучанне працягваецца з лістапада 2022 г. па травень 2023 г., заняткі будуць праходзіць па суботах.
 
Дэдлайн падач заявак — 25 кастрычніка 2022 г. 
 
Падрабязней пра правілы афармлення заявак глядзіце на старонцы ў Фэйсбуку (https://www.facebook.com/litshkolabel [1]) 
 
Адрас для ліставання: shkolapismennika2022@gmail.com [2].

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18446

Спасылкі
[1] https://www.facebook.com/litshkolabel
[2] mailto:shkolapismennika2022@gmail.com