Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як школьніку атрымаць стыпендыю і паляцець вучыцца на край свету?

Як школьніку атрымаць стыпендыю і паляцець вучыцца на край свету?

20.10.2022

Перыяд падачы заявак на першы тур конкурсу у каледжы UWC  ( United World Colleges [1] ) для вучняў з Беларусі распачаты!

UWC - гэта 18 міжнародных каледжаў па ўсім свеце, дзе вучні і настаўнікі розных нацыянальнасцяў і з розных асяроддзяў жывуць разам і ўтвараюць жывыя і поўныя энтузіязма супольнасці. Высокія акадэмічныя патрабаванні, акцэнт на грамадскую актыўнасць, вялікі спектр культурных імпрэзаў і мерапрыемстваў на свежым паветры – усё гэта частка складанай, але захапляючай UWC адукацыі.
Навучанне ў каледжах вядзецца па сістэме Міжнароднага Бакалаўрыяту (IB) на ангельскай мове. Тэрмін навучання 2 гады.
Адбор праходзіць у 3 туры на беларускай і ангельскай мовах анлайн.
Дэдлайн каб падаць заяўку на 1 тур адбору: 24 лістапада 2022 года.

Заяўка адкрыта для кандыдатаў, якія:
1. Нарадзіліся ў жніўні 2005 г. - верасні 2007 г.;
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі або пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай. Падавацца могуць і беларусы замежжа. 

У гэтым годзе прапаноўваюцца месцы ў шматлікія каледжы, імёны якіх будуць даступныя ў бліжэйшы час.

Фіналісты адбору атрымоўваюць стыпендыі на навучанне згодна з іх фінансавымі патрэбамі. 

Далейшыя крытэрыі ацэнкі кандыдатаў і падрабязнасці пар тое, як праходзіць адбор, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага Камітэта UWC у Беларусі https://www.by.uwc.org/ [1]

Форма для падачы заяўкі: https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_2023/ [2]

 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18457

Спасылкі
[1] https://www.by.uwc.org/
[2] https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_2023/