Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Конкурс казак для мэтаў устойлівага развіцця

Конкурс казак для мэтаў устойлівага развіцця

01.12.2022

Агенцтва падтрымкі ўстойлівых гарадоў і супольнасцяў "Інтэракцыя" аб'яўляе конкурс казак, прысвечаны мэтам устойлівага развіцця. Прапануецца дзецям малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту (7-16 гадоў) узяць удзел у конкурсе на стварэнне навучальных казак.

Задача казак - расказаць дзецям розных узростаў пра мэты ўстойлівага развіцця і пра тое, што можа зрабіць кожны з нас для іх дасягнення.

Удзельнічайце ў конкурсе і можа быць менавіта ваша казка ўвойдзе ў навучальныя матэрыялы для заняткаў па Мэтам устойлівага развіцця!

Працы прымаюцца да 10 студзеня 2023 г. на  адрас interakcia.agency@gmail.com [1]

Падрабязнасці па спасылцы
http://sustainable-tales.tilda.ws [2]

Тэксты, дасланыя на конкурс, можна перасылаць сваім давераным кантактам, але нельга публікаваць у адкрытых крыніцах: пабліках і групах,  на сайтах, у сваіх сацсетках.


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18496

Спасылкі
[1] mailto:interakcia.agency@gmail.com
[2] http://sustainable-tales.tilda.ws