Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Фізічны факультэт БДУ запрашае на "Калядныя лекцыі"

Фізічны факультэт БДУ запрашае на "Калядныя лекцыі"

16.12.2022

Конкурсы, віктарыны, гульнявая зона і, вядома ж, лекцыі па фізіцы ў фармаце "Навука 0+" для ўсіх ахвочых.

Мерапрыемства плануецца як "сямейнае" – разлічана ў першую чаргу на школьнікаў, але без абмежаванняў па ўзросце і з запрашэннем тат, мам, бабуль і дзядуляў (фармат «Навука 0+»).

 

Арганізатары прапануюць цікавыя і змястоўныя лекцыі, якія суправаджаюцца дэманстрацыйнымі эксперыментамі.

Калі адбудуцца: 24 снежня і 14 студзеня.

Пачатак а 9:30.

Арганізатар мерапрыемства – Студэнцкая рада па якасці адукацыі фізічнага факультэта БДУ

Больш падрабязна з праграмай можна азнаёміцца тут Programma-rozhdestvenskikh-lektsij-fizich-fakulteta-BGU-2022-2023.pdf (bsu.by) [1]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18512

Спасылкі
[1] https://physics.bsu.by/media/media/Programma-rozhdestvenskikh-lektsij-fizich-fakulteta-BGU-2022-2023.pdf