Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > У 2023 годзе стартуе нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі

У 2023 годзе стартуе нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі

29.03.2023

На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі з'явілася інфармацыя аб правядзенні нацыянальнага даследавання якасці адукацыі, якое пазіцыянуецца як "адна з чаканых знакавых адукацыйных падзей 2023 года і новае для краіны даследаванне, накіраванае на атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі аб стане сістэмы агульнай базавай адукацыі для прыняцця абгрунтаваных кіраўніцкіх рашэнняў".

 

Задачы нацыянальнага даследавання якасці адукацыі (НИКО – абрэвіятура з рускай "Национальное исследование качества образования")

  • вызначэнне ўзроўню функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, якія маюць агульную базавую адукацыю;
  • аналіз фактараў, звязаных з узроўнем сфарміраванасці функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў;
  • выяўленне адпаведнасці адукацыйнай практыкі актуальным запытам навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў;
  • інфармаванне грамадскасці аб якасці падрыхтоўкі падрастаючага пакалення да паўнацэннага ўдзелу ў жыцці грамадства, эфектыўнага вырашэння жыццёвых задач.

Асноўны этап даследавання – тэсціраванне навучэнцаў, працягласць якога складзе паўтары гадзіны (дзве 40-хвілінныя сесіі з 10-хвілінным перапынкам). Кожны ўдзельнік атрымае варыянт працы, які змяшчае заданні па двух абласцях функцыянальнай пісьменнасці (чытацкай і матэматычнай або прыродазнаўчай і фінансавай).

Галоўнай асаблівасцю дыягнастычнай работы з'яўляецца арыентацыя на праверку здольнасцей навучэнцаў выкарыстоўваць атрыманы на навучальных занятках вопыт (асвоеныя веды, уменні, спосабы дзейнасці) для вырашэння жыццёвых праблем, змадэляваных у заданнях. Пры выкананні дыягнастычнай работы ўвага ўдзельнікаў даследавання будзе сфакусавана на пэўных жыццёвых сітуацыях, патрабуючы прымянення комплексу практыка-арыентаваных навыкаў.

Актуальная інфармацыя аб праекце будзе размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле "Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі [1] ":

  • чытацкая пісьменнасць
  • матэматычная пісьменнасць
  • прыродазнаўчая пісьменнасць
  • фінансавая пісьменнасць

Крыніца: https://adu.by/ru/homepage/novosti/aktualnaya-informatsiya/6884-natsionalnoe-issledovanie-kachestva-obrazovaniya-niko.html [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18596

Спасылкі
[1] https://www.adu.by/ru/409-pedagogam/niko/6877-niko.html
[2] https://adu.by/ru/homepage/novosti/aktualnaya-informatsiya/6884-natsionalnoe-issledovanie-kachestva-obrazovaniya-niko.html