Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Ноч музеяў 2023 ужо хутка! Самы час скласці свой маршрут

Ноч музеяў 2023 ужо хутка! Самы час скласці свой маршрут

18.05.2023

18 мая ва ўсім свеце адзначаюць Міжнародны дзень музеяў. Напярэдадні (ці пасля) гэтага дня ў многіх краінах свету праходзіць міжнародная акцыя «Ноч музеяў». Выключныя эфекты, уласцівыя начному асвятленню, надаюць новае аблічча добра вядомым зборам музеяў, ператвараючы іх агляд у займальнае і захапляльнае дзеянне!


Запрашаем пазнаёміцца з праграмай Ночы музеяў у Беларусі 2023:
https://nochmuzeev.by/programmy/ [1]



Шаноўныя настаўнікі, здагадайцеся, з якіх музеяў гэтыя абвесткі?

... У гэтым годзе мы прысвячаем Ноч музеяў 1920-м гадам. Эпоха НЭПа, эпоха беларусізацыі, эпоха першых літаратурных арганізацый, росквіту паэзіі і агульнага культурнага ўздыму. Час, які прывёў не толькі Беларусь, але і ўвесь свет да эстэтыкі эклектызму: мадэрна і традыцыі, дэкадансу і росквіту, раскошы і беднасці, містыкі і навукі, мар і расчараванняў, бурапеннасці і стрыманасці, стылю і простасці. Прапануем вам разам з намі акунуцца ў рытмы цікавай і неадназначнай эпохі, якая незваротна змяніла наш сусвет....

... Эксклюзіўная містычная экскурсія, нечаканыя з’яўленні міфічных персанажаў, полымя ачышчальнага вогнішча разгоняць цемру і парушаць цішыню бяскрайніх абшараў музейнай вёскі. У гэтую ноч сцяжынкі ўздоўж хатаў будуць асвятляць толькі ліхтары і дапытлівыя вочы нашых гасцей...

... Вас чакае інтэрактыўная экскурсія з элементамі містыкі «Тэрыторыя прывідаў», а потым 21.30 — кінапаказ пад адкрытым небам «Чорны замак Гальшанскі»...

... Запрашаем на ўнікальную начную экскурсію на 2 гадзіны з заплывам на дракары! Вы ўбачыце парк ноччу, з прыгожым асвятленнем і таямнічай атмасферай. Старт ад Урачыстай брамы а 20:00 ...

... Інтэрактыўная праграма “Шукайце жанчыну!” Толькі ў гэту ноч фонды музея адкрыюць 7 унікальных прадметаў з цікавай гісторыяй, якія належалі “невядомым асобам”! Хто яны – жанчыны, што натхнялі думкі Паэта, напаўнялі сэрца замілаванасцю, былі сапраўднымі сябрамі і музамі?

... Праграма "Містычнае сярэднявечча" прапануе сярод іншага: майстар-клас «Зрабі свайго нячысціка», забаўляльны тэст «Хто ты з славянскай міфалогіі?», пляцоўку з загадкамі «Сакрэты алхіміі» і «Прадказанні ў шатры» ...

... Арт-ноч "У пошуку гармоніі Сусвету" і ... касмічная дыскатэка...

Сачыце за абвесткамі на старонцы https://www.facebook.com/nochmuzeev.by/ [2]
 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18638

Спасылкі
[1] https://nochmuzeev.by/programmy/
[2] https://www.facebook.com/nochmuzeev.by/