Праект "Школьны воз" стварыў відэаўрокі для 5 - 7 класаў па гісторыі і англійскай мове

Новая адукацыйная ініцыятыва – гэта супольны праект двух youtube каналаў – “Альгерд ужо ня той”, які прапануе гісторыю Беларусі для школьнікаў ды іх бацькоў цікава і стылёва (https://www.youtube.com/@historyjabielarusi [1]) i “English з Наталкай”, які прапануе ўрокі англійскай мовы з беларускамоўнай настаўніцай (https://www.youtube.com/@englishwithnatalka [2]).
Кожны, хто гатовы падзяліцца сваім досведам і напрацоўкамі, можа звязацца з камандай праз электронны адрас: historyjabielarusi@gmail.com [3]. “Школьны воз” зацікаўлены ў стварэнні відэаўрокаў па матэматыцы, беларускай мове, біялогіі, фізіцы, геаграфіі і іншых прадметах.