Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Названы імёны пераможцаў конкурсаў прафесійнага майстэрства "Настаўнік года" і "Педагагічны дэбют"

Названы імёны пераможцаў конкурсаў прафесійнага майстэрства "Настаўнік года" і "Педагагічны дэбют"

29.09.2023

28 верасня ўвечары на ўрачыстым мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі назвалі пераможцу конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь — 2023». Ім стаў настаўнік выяўленчага мастацтва з Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна Сяргей Шамінскі.
У фінальную частку конкурсу ў кожнай прадметнай намінацыі выйшла па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці і сталіцы (усяго 56 чалавек). Як прайшоў суперфінал — чытайце артыкул Надзеі Нікалаевай [1] ("Звязда")


Суперфіналісты конкурсу 

28 верасня таксама падведзены вынікі конкурсу «Педагагічны дэбют», які прайшоў у Беларусі ўпершыню.

24 маладыя педагогі на працягу тыдня дэманстравалі свае шматлікія прафесійныя здольнасці і таленты падчас розных выпрабаванняў. У кожнай намінацыі вызначаны пераможцы.
Уладальнікамі дыпломаў І ступені сталі:

  • «Малады дырэктар установы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі» — дырэктар Хракавіцкай сярэдняй школы Брагінскага раёна Андрэй Смалянчук
  • «Малады загадчык установы, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі» — загадчык дзіцячага сада № 252 Мінска Андрэй Дзмітрук
  • «Малады настаўнік» — настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 9 Мазыра Віктар Гарбачук
  • «Малады выхавальнік дашкольнай адукацыі» — выхавальніца дзіцячага сада № 27 Маладзечна Настасся Васілевіч.

Больш інфармацыі і фота — матэрыял у "Настаўніцкай газеце" [2]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18729

Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/news/20230928/1695911516-finishavau-respublikanski-konkurs-nastaunik-goda-respubliki-belarus-2023
[2] https://nastgaz.by/nazvany-imyony-peramozhtsau-respublikanskaga-festyvalyu-pedagagichny-debyut/