Знаёмімся з трэніровачнымі заданнямі Нацыянальнага даследавання якасці адукацыі

Нацыянальнае даследаванне якасці адукацыі, якое адбудзецца ў лістападзе 2023 года, плануе праверыць веды і навыкі падлеткаў у чатырох абласцях: чытацкай, матэматычнай, фінансавай і прыродазнаўчай пісьменнасці.
9 кастрычніка на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі [1]апублікаваны па два прыклады заданняў на кожную з частак даследавання. Гэта заданні, якія прадугледжваюць выкарыстанне ведаў і ўменняў для пошуку рашэнняў у змадэляваных жыццёвых сітуацыях, з якімі навучэнцы могуць сутыкнуцца зараз ці ў будучыні. Азнаямленне з гэтымі матэрыяламі дазволіць атрымаць агульнае ўяўленне аб структуры і тыпалогіі заданняў НДЯА, аб'ёме і форме іх прад'яўлення.
Чытацкая пісьменнасць
- У першым заданні падлеткам прапануюць вывучыць тэкст інтэрнэт-допісу аб незвычайных назвах беларускіх населеных пунктаў, папрацаваць з «Яндэкс Картамі», узгадаць геаграфію, патрэніраваць логіку і тонкасці мовы: https://adu.by/images/2023/10/ChGram_Trenirivka_1.pdf [2]
- У другім задан [2]ні прапануецца тэкст пра фэйкі ў інтэрнэце і каментарыі да яго з сацыяльных сетак. Неабходна прадэманстраваць, як вызначыць сапраўднасць акаунта ў сетцы і забяспечыць бяспеку сваіх персанальных даных: https://adu.by/images/2023/10/ChGram_Trenirovka_2.pdf [3]
Матэматычная пісьменнасць
- У першым задан [2]ні ўдзельнікаў знаёмяць з сям'ёй, якая сабралася на экскурсію ў Белавежскую пушчу. Падлеткам прапануюць выканаць заданні, каб вызначыцца з найбольш камфортным месяцам для падарожжа, бюджэтам паездкі, транспартам, якім выгадней дабірацца да месца прызначэння: https://adu.by/images/2023/10/MG_TV_Belovezhskaya_P.pdf [4]
- У другім задан [2]ні прапануецца ... архітэктурнае рашэнне задач пра беларускі ромбакубаактаэдр... Неабходна даследаваць геаметрычныя формы будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія робяць яго зручным у эксплуатацыі: [5]https://adu.by/images/2023/10/MG_TV_Architektura.pdf [5]
Прыродазнаўчая пісьменнасць
- У першым задан [2]ні падлеткам прапануецца вырашыць пытанне, ці з'яўляецца шум сур'ёзнай пагрозай для сучаснага чалавека: https://adu.by/images/2023/10/EG_TZ_1.pdf [6]
- У другім задан [2]ні ўдзельнікі вырашаюць пытанне арганізацыі аднадзённай вандроўкі па Брэсцкай вобласці з максімальным ахопам архітэктурных помнікаў і мінімальнай нагрузкай на экасістэму https://adu.by/images/2023/10/EG_TV_Puteshestvie.pdf [7]
Фінансавая пісьменнасць
- У першым задан [2]ні разглядаюцца спіс жаданняў дзяўчынкі-імянінніцы і пытанні арганізацыі сямейнага віншавання з народзінамі, сыходзячы з пэўнага бюджэту: https://adu.by/images/2023/10/FG_TZ_1.pdf [8]
- У другім заданні падлеткам прапануецца разабрацца ў пытаннях, якія ўзніклі ў 15-гадовай дзяўчыны з адкрыццем банкаўскага рахунку, і зразумець, ці магчыма па законе карта ў такім узросце, і як яе аформіць. https://adu.by/images/2023/10/FG_TV_Bank.pdf [9]
Нагадаем, работа, якую будуць пісаць школьнікі, разлічана на паўтары гадзіны: дзве 40-хвілінныя сесіі і 10-хвілінны перапынак. Яна будзе змяшчаць заданні па двух абласцях функцыянальнай пісьменнасці: чытацкай і матэматычнай або прыродазнаўчых і фінансавай.