Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > ЕГУ адкрывае гістарычны факультэт. Навучанне па-беларуску і па-англійску

ЕГУ адкрывае гістарычны факультэт. Навучанне па-беларуску і па-англійску

12.07.2024

Мовы навучання - беларуская і англійская.
Набор ідзе да 5 жніўня (магчыма, будзе працягнуты) 

Праграма “Гісторыя” ЕГУ ўяўляе сабой унікальную магчымасць для студэнтаў, што любяць вывучаць мінулае, хочуць зразумець сучаснасць і імкнуцца прагназаваць будучыню. У фокусе праграмы знаходзіцца Усходняя і Цэнтральная Еўропа, Балтыйскі рэгіён. Мы прапануем спалучэнне ведаў рэгіянальнай гісторыі ў агульнаеўрапейскім і глабальным кантэкстах, з асаблівай увагай да практычнай складовай працы гістарыка-даследчыка. Праграма прадугледжвае шырокае міжнароднае супрацоўніцтва: сумесныя курсы з універсітэтамі-партнёрамі, студэнты маюць магчымасць выязджаць на вучобу па праграмах ERASMUS і OSUN у еўрапейскія ўніверсітэты і Бард-каледж (ЗША). Выпускнікі праграмы будуць здольныя да пабудовы ўласнай кар'еры ў розных сферах: правядзенне навуковых даследаванняў; праца ў архівах, музеях, бібліятэках; турызме; журналістыка, медыяпраекты; праца ў праектах па захаванні гістарычнай памяці і спадчыны; эксперты ў гістарычных праектах.


Факты і лічбы:


 
  •  

    Акадэмічная ступень — бакалаўр гісторыі

  •  

    Мова навучання — беларуская, руская, англійская

  •  

    Код вучэбнай праграмы — 6121NX078

  •  

    Тэрмін навучання — 4 гады (8 семестраў)

  •  

    Форма навучання — пастаянная (вочная)

  •  

    Пачатак — кастрычнік 2024

  •  

    Кошт навучання (за семестр) – €1450 для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі, €1820 для замежных студэнтаў

  •  

    100% або 50% пакрыцця платы за навучанне па выніках кожнага семестра. Націсніце [1], каб даведацца падрабязней.

  •  

    Падача заявак — адкрыта [2]

Паглядзець вучэбны план  [3]
Больш інфармацыі тут [4]

 
 
 
 

[5]
Посмотреть эту публикацию в Instagram [5]
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Публикация от EHU.Secret.Society (@ehusecret2024) [5]


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18906

Спасылкі
[1] https://ru.ehu.lt/postuplenie/stoimost-obucheniya-2/portfolio/
[2] https://ru.ehu.lt/postuplenie/ochnyiy-bakalavriat/
[3] https://hist.ehu.lt/wp-content/uploads/2024/03/%D0%B2%D1%83%D1%87%D1%8D%D0%B1%D0%BD%D1%8B-%D0%BF%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%B3%D1%96%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%8B%D1%8F_%D0%BB%D1%8D%D0%B4%D0%B7%D1%96%D0%BD%D0%B3-.pdf
[4] https://hist.ehu.lt/
[5] https://www.instagram.com/reel/C8CHXsRoZ8W/?utm_source=ig_embed&utm_campaign=loading