Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Курс "Актыўнай ацэнкі" стаў адкрытым. Запрашаем на навучанне!

Курс "Актыўнай ацэнкі" стаў адкрытым. Запрашаем на навучанне!

26.11.2024

Набор на дыстанцыйны курс "Фарматыўная ацэнка"

(Formative Assessment, Формирующая оценка, Актыўная ацэнка) 

Хочаце палепшыць працэс навучання і ацэньвання ў вашай школе ці іншым навучальным асяродку? Далучайцеся да новага практыкаарыентаванага дыстанцыйнага курса "Фарматыўная ацэнка"!

Калі вы яшчэ не авалодалі фарматыўнай (актыўнай, фарміруючай) ацэнкай - самы час гэта зрабіць, таму што гэта сістэма ацэньвання заяўлена ва ўсіх ключавых  дакументах - Канцэпцыі ўніверсальных кампетэнцый дзяцей і моладзі Беларусі, праектах адукацыйных стандартаў.

На курсе вы даведаецеся:

  • што такое фарматыўная ацэнка і як яна адрозніваецца ад традыцыйных форм ацэньвання;
  • як ствараць эфектыўныя крытэрыі ацэнкі;
  • якія ёсць метады і прыёмы для матывацыі вучняў праз мэтавызначэнне, пастаноўку пытанняў;
  • як выкарыстоўваць зваротную сувязь для развіцця навыкаў навучання.

Для каго курс?
Курс разлічаны на настаўнікаў, выкладчыкаў, метадыстаў, іншых спецыялістаў у адукацыі і ўсіх, хто зацікаўлены ў развіцці сучасных педагагічных практык.

Фармат навучання:

  • анлайн-падтрымка, свабодны графік;
  • адкрытая рэгістрацыя для ўсіх жадаючых без збору персанальных звестак;
  • практычныя заданні;
  • дыдактычныя матэрыялы, навучальнае відэа, прыклады з практыкі беларускіх настаўнікаў;
  • суправаджэнне вопытнага ментара (па жаданні);
  • сертыфікат пасля заканчэння курса (па жаданні).

Дата пачатку: 25.11.2024
Тэрмін навучання: каля 3 месяцаў, але кожны можа выбраць індывідуальны тэмп і графік.
Кошт: бясплатна

Як далучыцца?
Усе жадаючыя  могуць самастойна запісацца на курс па спасылцы: https://canvas.instructure.com/enroll/TGP8Y6 [1].
Акрамя таго, яны могуць зарэгістравацца на навучальнай платформе https://canvas.instructure.com/register [2] і выкарыстўваць наступны код далучэння: TGP8Y6

 Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на электронную пошту: KursFA2024@gmail.com [3]

Не прапусціце магчымасць удасканаліць свае навыкі і зрабіць адукацыйны працэс больш эфектыўным і сучасным!

 

 

Дадатковыя малюнкі: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/18988

Спасылкі
[1] https://canvas.instructure.com/enroll/TGP8Y6
[2] https://canvas.instructure.com/register
[3] mailto:KursFA2024@gmail.com