Лічбавыя навыкі для распрацоўкі анлайн курсаў, працы з аўдыторыяй, збору зваротнай сувязі
04.02.2025

Аdukatar.by [1] запрашае на навучальны курс Алены Лугаўцовай "Майстэрня лічбавага выкладання 4.0"
Старт навучальнага курса 18 лютага
Курс праводзіцца для тых, хто хоча авалодаць неабходнымі лічбавымі навыкамі для распрацоўкі анлайн курсаў, працы з аўдыторыяй, збору зваротнай сувязі...
Пасля праходжання курса удзельнікі змогуць:
- Цалкам перанесці свае афлайн курсы ў анлайн фармат або распрацаваць курс у гібрыдным фармаце навучання
- Ужываць разнастайныя лічбавыя прылады для сумеснай працы, стварэнні інтэрактыўных заданняў і праверак ведаў
- Выкарыстоўваць розныя фарматы навучальных відэа і рыхтаваць кантэнт для іх
- Рыхтаваць інтэрактыўныя працоўныя матэрыялы
- Збіраць зваротную сувязь ад удзельнікаў анлайн курсаў рознымі метадамі
- Адаптаваць свае аўдыторныя курсы да лічбавага асяроддзя і пісьменна выкарыстоўваць лічбавыя інструменты ў працэсе навучання
- Арганізоўваць інтэрактыўныя абмеркаванні і дыскусіі
- Карыстацца фарматамі відэа і аўдыё падкастаў, а таксама праграмамі для іх стварэння
- Захоўваць этыкет у анлайн прасторы
Праграма і умовы тут: digital.adukatar.by/ [2]