Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > З Днём настаўніка!

З Днём настаўніка!

05.10.2025
Дзень настаўніка – прафесійнае свята ўсіх педагогаў, выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў. Гэты дзень закліканы прыцягнуць увагу да становішча педагогаў у сучасным грамадстве, іх ролі ў адукацыі і грамадскім развіцці.
5 кастрычніка 1966 года скліканая ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыяй працы канферэнцыя прыняла першы міжнародны дакумент, які вызначыў умовы працы настаўніцтва, – Рэкамендацыю “Аб становішчы настаўнікаў”. Афіцыйна Міжнародны дзень настаўніка адзначаецца з 1994 года.
Дзень настаўніка ўваходзіць у сістэму сусветных і міжнародных дзён ААН. Звыш 100 дзяржаў адзначаюць гэтае прафесійнае свята 5 кастрычніка.
Сардэчна віншуем усіх настаўнікаў з прафесійным святам!
Шчасця, здароўя, станоўчых эмоцый новых прафесійных адкрыццяў вам!

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/news/19028