Cлоўнік паходжання мясцовых прозвішчаў
Склала вучаніца смаргонскай сярэдняй школы №2 Дар’я Ізотава, пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Марыны Царык.
Слоўнік змяшчае больш чым 300 імёнаў і прозвішчаў вучняў школы.
Работа атрымала першае месца на конкурсе дзіцячых навучальна-даследчых праектаў «Я родным краем ганаруся», дыплом 2 ступені на абласной навуковай канферэнцыі.
Першыя чалавечыя імёны — Адам і Ева, першыя вядомыя імёны з беларускай гісторыі — князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда. З імёнаў пачынаецца гісторыя чалавецтва, гісторыя нашай дзяржавы, з ведання паходжання ўласнага імені павінна пачынацца гісторыя сталення кожнага чалавека.
I частка: А—Ж [3]
II частка: З—М [4]
III частка: М—Х [5]
IV частка: Ц—Я [6]
Паводле Рэгіянальнай газеты [7]
