Альхоўка-2014
XXV метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 23 па 28 чэрвеня 2014 г. Сёлетняя тэма летніка – «Сучасныя электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе школы, гімназіі і ліцэя».
ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага. (План павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2014 годзе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 23.12.2013 № 902 [2].)
Тэма курсаў: «Сучасныя электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе школы, гімназіі і ліцэя».
Мэта курсаў – інфармаванасць удзельнікаў аб найноўшых электронных сродках навучання, уменне слухачоў убудоўваць іх у сваю дыдактычную сістэму, ствараць або адаптаваць да пэўных умоў навучання.
Месца правядзення заняткаў – «зялены клас» на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай школы.
Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі і метадысты, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. Пры гэтым педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік, будуць мець перавагі.
Падрабязней [3]

