Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мінск: Прыватныя прапановы для дзіцячага развіцця па-беларуску

Мінск: Прыватныя прапановы для дзіцячага развіцця па-беларуску

Нацыянальная адукацыя і выхаванне [1]
Карысная інфармацыя [2]

У Мінску павялічваецца попыт і прыватная прапанова заняткаў для беларускамоўных дзетак. На пачатку 2015/16 навучальнага года – развіццёвыя групы для дашкольнікаў, спартовыя бальныя танцы, тэатральная творчасць, нацыянальныя гульнёвыя традыцыі.

Арт-студыя «Зялёны Яблык»

Заняткі на базе гімназіі №23 (пр. Незалежнасці, 45) па пятніцах і суботах. Настаўнiкi: Мікалай Мікалаевіч Лявончык - акцёрскае майстэрства, Таццяна Анатольеўна Галуза - вакал, Таццяна Віктараўна Хілюта - сцэнічная мова, Таццяна Сяргееўна Шастаковіч - харэаграфія.

Кантакты для даведак: 8-029-553-00-08, 8-044-715-777-4.
Падрабязней ў 
facebook-суполцы  [3] 

 

Беларускамоўныя групы для дзетак 1-7 год у Сямейным цэнтры творчасці і развіцця «Млын»

1-3 гады: «Маманяты» - комплексныя заняткі, скіраваныя на агульнае фізічнае, разумковае і творчае развіццё малянят.
2-7 год: Міні-садок - група кароткачасовага знаходжання, комплекснае ўсебаковае развіццё і сацыялізацыя
3-5 год: «Шкалярыкі» - падрыхтоўка да школы і рознабаковае развіццё.

Заняткі будуць праходзіць ва Уруччы, на пр.Незалежнасці, 185.
Падрабязней на melnica-centr.by [4] 

Тэатр-студыя «Парасон» у Сямейным цэнтры творчасці і развіцця «Млын»

У групе да 8 дзяцей, што дазваляе педагогу знайсці індывідуальны падыход да кожнага вучня для расчынення яго прыродных задаткаў і здольнасцяў. Заняткі вядзе Васіль Дранько-Майсюк. Узроставыя групы: 3-4 гады, 4-6 год, 7-10 год.

Тэлефоны для даведак і запісу на БЯСПЛАТНЫ выпрабавальны занятак: 8-029-654-09-54,  8-33-654-09-61
Падрабязней на melnica-centr.by  [5]

«Крынічка» – школка дзіцячага развіцця Святланы Дзядовай

Групы: «Малеча» (1,5-2 гады: сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае развіццё), «Гарэзлікі» (2-3 гады: сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае развіццё), «Чамучкі» (3-4 гады: сэнсорнае, моўнае, фізічнае і творчае развіццё), «Разумнікі» (4-5 год: інтэлектуальнае развіццё, падрыхтоўка да школы), «Літарынка» (5-6 год: інтэлектуальнае развіццё, падрыхтоўка да школы), «Дзіцячая пляцоўка» (дашкольнікі 4-7 год: развіццё камунікатыўных навыкаў праз гульні з раўналеткамі ў беларускамоўным асяроддзі), «Эўрыка (школьнікі 6-8 год: развіццё крэатыўнага мыслення).

Заняткі будуць праходзіць з кастрычніка на вул. Скарыны, 12.
Кантакты для даведак: dziadova@mail.ru [6], 8-029-6799222, 8-029-872-9222.
Падрабязней на dzietki.by [7], dedova.by [8]

 

Арт-цэнтр «КРОК»: тэатральная творчасць «Сонечныя зайчыкі» 

Для дзяцей 2-6 гадоў: навучанне акторскаму майстэрству; развіццё пластыкі, дыкцыі і голасу, пачуцця музыкі і рытму; арыгінальныя камандныя гульні; пазбаўленне страхаў і псіхалагічных заціснутасцяў; вывучэнне этыкету, гісторыі тэатра, мастацтва.

Заняткі два разы на тыдзень.
Кантакты для даведак: 8-029-6554848   8-029-2504848.
Падрабязней на menada.org [9] 

 

Спартыўныя бальныя танцы ў беларускамоўнага трэнера

Шматразовая чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь, майстар спорту Вольга Корсак набірае групы дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. У праграме: выпраўленне паставы, вывучэнне разнастайных танцаў, асновы музычнай граматы, рухальныя гульні і інш. Магчымы набор у групы для дарослых.

Заняткі будуць праходзіць  2 разы на тыдзень у раёне пл. Перамогі: вул. Антонаўская, 20 і вул. Захарава, 58.
Кантакты для даведак: vel 8-029-6364308, life 8-025-6148430, мтс 8-033-6611712.
Падрабязней пра Вольгу Корсак [10]

 

Школа традыцыйнага мастацтва для дзяцей і падлеткаў 

Школа традыцыйнага мастацтва гурта GUDA запрашае дзяцей і падлеткаў на навучанне беларускім песням, танцам, святкаванню дзён традыцыйнага календара.

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13650

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/national-edu
[2] https://nastaunik.eu/parents-and-children/info
[3] https://www.facebook.com/ArtGreenApple/timeline
[4] http://melnica-centr.by/course/zanyatki-na-belaruskaj-move/
[5] http://melnica-centr.by/course/dlya-detej/teatr-studyya-parason/
[6] mailto:dziadova@mail.ru
[7] http://dzietki.by/forum/viewtopic.php?p=291231#291231
[8] http://dedova.by/topics/bel/
[9] http://www.menada.org/art-czentr-krok/teatralnor-tvorchestvo.html
[10] http://www.svaboda.org/content/article/759289.html