Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Магчымасць бацькам вучняў удзельнічаць у жыцці школы: практычны агляд праўных актаў

Магчымасць бацькам вучняў удзельнічаць у жыцці школы: практычны агляд праўных актаў

Бацькоўскія ініцыятывы [1]
Дзейнасць [2]
Юрыдычныя парады [3]

ПАДРЫХТАВАЎ І ПРЭЗЕНТАВАЎ НА НАЦЫЯНАЛЬНЫМ БАЦЬКОЎСКІМ СХОДЗЕ [4] ІГАР КУЗЬМІНІЧ

Дакументы, якія ствараюць магчымасць бацькам удзельнічаць у жыцці ўстаноў адукацыі:

• Кодэкс Рэспублікі беларусь аб адукацыі (13 студзеня 2011 г.) docx 15 Kb [5] – вылучаны асобныя артыкулы, якія тычацца ролі бацькоў і законных прадстаўнікоў дзяцей;
• Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі (Пастанова Мінадукацыі 20 снежня 2011 г. № 283) docx 87 Kb [6];
• Палажэнне аб Савеце ўстановы адукацыі (Пастанова Мінадукацыі 18 ліпеня 2011 г. № 84) docx 23 Kb [7];
• Палажэнне аб апякунскім савеце (Пастанова Мінадукацыі 25.07.2011 № 146) docx 20 Kb [8];
• Аб зацверджанні палажэнняў аб педагагічным савеце і бацькоўскім камітэце (Пастановы Мінадукацыі 28 чэрвеня 2011 г. N 47 і 11 ліпеня 2011 г. № 65): docx 18 Kb [9] , для ўстаноў дашкольнай адукацыі – docx 28 Kb [10];
• Статуты УА і Палажэнні УА аб бацькоўскім камітэце: docx 43 Kb [11] – Статут ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Маладзечна», docx 16 Kb [12] – Палажэнне аб бацькоўскім камітэце дзяржаўнай установы адукацыі «Падлясейская сярэдняя школа» Баранавіцкага раёна.

Асноўны змест дакументаў:

• УА дзейнічаюць на прынцыпах адзінаначалля і самакіравання;
• Асноўным органам самакіравання з’яўляецца Савет УА;
• Не менш як 25% складу Савета павінны складаць законныя прадстаўнікі навучэнцаў;
• Па рашэнні ўстановы адукацыі могуць стварацца апякунскі савет і бацькоўскі камітэт, якія адрозніваюцца мэтамі дзейнасці;
• Рашэнні апякунскага савета і бацькоўскага камітэта носяць дарадчы характар;
• Бацькі могуць прымаць удзел у трох органах самакіравання ўстановы адукацыі: Савет УА, Апякунскі савет, бацькоўскі камітэт.

Праблемы, пра якія варта памятаць:

• Падлегласць структур самакіравання кантралю з боку адміністрацыі;
• Установы адукацыі часта блытаюць мэты і дзейнасць апякунскага савета і бацькоўскага камітэта;
• Разыходжанне правілаў і практыкі прымянення

Моцныя бакі, пра якія варта памятаць:

• Заканадаўства аб самакіраванні і ўдзеле бацькоў у дзейнасці ўстановаў адукацыі ёсць;
• У дзейнасці структур самакіравання і ўдзеле бацькоў у жыцці установаў адукацыі зацікаўлена як адміністрацыя школы, так і мы – законныя прадстаўнікі дзяцей;

Высновы:

Варта ўдзельнічаць у дзейнасці ўстановаў адукацыі, каб кантраляваць працэс навучання і выхавання і ўдзельнічаць у беларусізацыі школы.

Спампаваць дапаможную прэзентацыю: pptx 79 Kb [13]

 


Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13675

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/tbs/programs
[3] https://nastaunik.eu/info/law
[4] https://nastaunik.eu/node/13676
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/1_kodeks-vytrymki.docx
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/2_palazennie_ab_ua.docx
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/3_savietskoly.docx
[8] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/4_apiakunski_saviet.docx
[9] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/5_piedahahicny_saviet-back_kam.docx
[10] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/6_piedahsavbackdask.docx
[11] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/7_statutskoly.docx
[12] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/8_pryklad_palaz_bk.docx
[13] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/nbs-kuzminic-prava.pptx