Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мова Нанова Дзеткам

Мова Нанова Дзеткам

Бацькоўскія ініцыятывы [1]

Курсы «Мова Нанова Дзеткам» распачнуцца 4 або 5 кастрычніка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі).

Прымаюцца дзеці ад 4 да 7 год (дашкольнага веку).

Пачатак 11.00, працягласць – адна гадзіна.

Цяпер арганізатары абіраюць дзень: субота ці нядзеля?

Пішыце на старонцы курсаў [2] вашыя пажаданні.

КАБ ЗАПІСАЦЦА НА КУРСЫ, ДАШЛІЦЕ ЛІСТ НА АДРАС labadzenka@gmail.com [3] .

КУРСЫ БЯСПЛАТНЫЯ

Выкладаць будзе шаноўная Алена Церашкова. Спадарыня Алена – маці чатырох беларускамоўных дзетак. Піша для дзяцей вершы, казкі, загадкі, песні, займаецца перакладам. Аўтарка зборніка паэзіі «У поўны рост ці ўстану», кніг для дзетак «Вершыкі-загадкі», «Сакрэты кветак для дарослых і дзетак» (у суаўтарстве з Палінай Грынчанка), «Самыя звычайна-незвычайныя». Супрацоўнічала з часопісамі «Гарбузік», «Вясёлка», друкавалася ў «Нашай Ніве», «Настаўніцкай газеце». Грае на віяланчэлі, мае другі разрад па шахматах, двухразовы чэмпіён Беларусі па таэквандо (версія WTF).

 

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13743

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://www.facebook.com/movadzetkam/photos/a.1575761032652748.1073741827.1575755545986630/1575760662652785
[3] mailto:labadzenka@gmail.com