Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Зборнік «НАША адукацыя» (pdf)

Зборнік «НАША адукацыя» (pdf)

Выданні [1]
Бібліятэка [2]
НАША адукацыя [3]

Зборнік «НАША адукацыя» – вынік грамадскай дыскусіі, ініцыяванай Таварыствам беларускай школы, «Цэнтрам "Супольнасьць"» і рэсурсам Nastaunik.info. Гэта не першы досвед публічнага абмеркавання вострых праблем адукацыі: на сайце Nastaunik.info падобная дыскусія ўжо адбывалася і была падсумавана ў зборніку «Альтэрнатывы ў адукацыі» (Мінск, 2012). 

Сёння адукацыя ў Беларусі сутыкаецца з новымі выклікамі: прафесіяналы сыходзяць са школы, моладзь імкнецца з’ехаць за мяжу, адукаваныя разумныя людзі – не каштоўнасць для дзяржавы... Але шмат таленавітых і самаадданых асобаў застаюцца ў педагагічных шэрагах, шукаюць і знаходзяць шляхі вырашэння адукацыйных праблемаў, будуюць сваю – і нашую з вамі – будучыню.

Некалькі месяцаў на старонках Nastaunik.info неабыякавыя беларусы (навукоўцы, настаўнікі, рэпетытары, бацькі, журналісты, юрысты) агучвалі важныя тэмы, абмяркоўвалі перспектыўныя кірункі, дзяліліся паспяховымі рашэннямі і практыкамі ў сферы адукацыі. У красавіку 2014 года адбыўся выніковы круглы стол «НАША адукацыя», матэрыялы якога вы і знойдзеце ў гэтым зборніку.

Зборнік адрасуецца шырокаму колу педагогаў, усіх, хто цікавіцца адукацыйнымі праблемамі, а таксама адміністрацыі навучальных установаў і органам кіравання адукацыяй.

Спампаваць (pdf 1,64 Mb [4])

 

ЗМЕСТ

ПРАДМОВА

АДУКАЦЫЙНЫЯ СТРАТЭГІІ

  • Алесь Лозка. Як кіруюць адукацыяй у Беларусі
  • Мікалай Запрудскі. Інавацыі ў агульнай сярэдняй адукацыі: змены і тэндэнцыі
  • Аляксей Рагуля. Шляхам самасцвярджэння

АДУКАТАРЫ ГЛЯДЗЯЦЬ НА СВЕТ

  • Тамара Мацкевіч, Ала Орса-Рамана. Фактары ўплыву на эфектыўнасць навучання. Паводле „Бачнага навучання“ Джона Гэці (John Hattie)
  • Ягор Сурскі. Беларуская сярэдняя адукацыя на фоне міжнародных стандартаў
  • Што робіць школы паспяховымі: даследаванні PISA 2012. Агляд Nastaunik.info

АСОБА НАСТАЎНІКА І КАШТОЎНАСЦІ

  • Аляксандр Сядзяка. Роля грамадзянскай пазіцыі настаўніка ў выхаванні патрыятызму
  • Пётра Садоўскі. Сучаснае нацыянальнае самаўсведамленне ў Беларусі і Еўропе: паліткарэктнасць і рэальнае жыццё
  • Валянціна Быстрык. Чаму „алігарх“ Сапега хацеў, каб Статут ВКЛ быў даступны як мага большаму колу жыхароў? 

ВЫКЛІКІ ДЛЯ ГУМАНІТАРНАЙ АДУКАЦЫІ

  • Алена Палейка. Што такое медыяадукацыя і навошта яна патрэбная? Ці „The Medium is the Message“, або „Сродак перадачы паведамлення і ёсць змест паведамлення“? 
  • Яўген Бяласін. Парадоксы гуманітарнага кампанента беларускай адукацыі ды іх пераадоленне
  • Вінцук Вячорка. Дапытлівы юнак спытаў 

ПРАКТЫЧНЫЯ ПАРАДЫ

  • Тамара Сідарэнка. Усе на суботнік? Парады настаўніку

ПРА АЎТАРАЎ 

 

[5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13750

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/issues
[2] https://nastaunik.eu/razdely/bibliyateka
[3] https://nastaunik.eu/info/conference/13326
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/nasa-adukacyja.pdf
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/nasa_adukacyja.png