Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Scenaryi.by: 100 і больш сцэнарыяў на беларускай мове

Scenaryi.by: 100 і больш сцэнарыяў на беларускай мове

Сцэнарыі школьных святаў [1]
Беларуская мова [2]

Scenaryi.by [3] з'яўляецца пераемнікам сайта «З рога ўсяго многа» і робіцца з прыватнай ініцыятывы неабыякавых да беларускай мовы людзей. 

Раздзелы: Першы званок, Дзень Настаўніка; Святы восені, Дзень маці; Калядныя і Навагоднія святы; Дзень Абаронцаў Айчыны; Вясновыя і Вялікодныя святы; Дзень Перамогі; Выпускны; Летнія, Купальскія святы; Пра мову; Юбілеі вядомых людзей; Розныя.

Крыніцы размешчаных на сайце сцэнарыяў - часопісы (Роднае слова, Пачатковая школа, Бібліятэка прапануе, Пралеска і інш.).

Ёсць раздзел з віншаваннямі, плануецца – з фанаграмамі-мінусамі беларускіх песен.

Дарагія сябры, калі маеце любыя сцэнарыі на беларускай мове – то калі ласка, дасылайце іх праз старонку "Дабавіць сцэнарый" [4] на сайт, каб там былі сцэнарыі на любыя тэмы і мерапрыемствы не толькі для школы, а для любога свята ці ўрачыстасці нашага грамадства. 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13926

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/school-fest/scenario
[2] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[3] http://xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais/
[4] http://xn--80azkbz6b.xn--80ahe1ag.xn--90ais/dabau-scenar/