Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Прайшоў семінар «Сучасная канцэпцыя медыяпісьменнасці»

Прайшоў семінар «Сучасная канцэпцыя медыяпісьменнасці»

Дзейнасць [1]

20 – 21 снежня 2014 г. пад Мінскам прайшоў семінар для настаўнікаў «Сучасная канцэпцыя медыяпісьменнасці». Досведам з беларускімі калегамі дзяліліся ўкраінскія медыя-трэнеры Аксана Валашанюк і Людміла Гумянюк.

На працягу двух дзён удзельнікі знаёміліся з медыяадукацыйным ландшафтам Украіны на школьным, вышэйшым і паслядыпломным узроўнях, разглядалі паняцці камунікацыі і зносінаў, выпрабоўвалі методыкі фармавання крытычнага мыслення на занятках па медыяпісьменнасці, а таксама практыкаванні, прысвечаныя практычным мадэлям медыя- і кінаадукацыі.

На прэзентацыі дапаможніка «Як стварыць сучасную школьную газету» [2] выступіў Юрась Каласоўскі, які пераклаў украінскі тэкст Сяргея Чарняўскага [3] на беларускую мову і адаптаваў яго да нашых рэаліяў.

Аксана Валашанюк [4]
Удзельнікі [5]
 метадычны дапаможнік [6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/13952

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/national-edu/tbs/programs
[2] https://nastaunik.eu/node/13962
[3] http://www.medialiteracy.org.ua/index.php/44-publikatsii-dlia-mediacostumer/316-yak-stvoryty-suchasnu-shkilnu-hazetu.html
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/img_4847.jpg
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/img_4856.jpg
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/jsssh_0.jpg