Беларускія героі
Стваральнікаў блога belarusianheroes.com [2] цікавяць людзі, якія рэальна нешта рабілі для таго, каб Беларусь жыла: Мы можам параўноўваць свой лёс з іх лёсам, паглядзець, што ў нашым узросце яны ўжо шмат чаго дасягнулі, альбо нічога не дасягнулі, і ў іх усё яшчэ наперадзе. Мы можам даведацца, што ніколі не позна змяніць сваё жыццё, што магчыма пачаць усё спачатку.
Сайт дазваляе шукаць [3] героя паводле розных параметраў: пол, дата нараджэння і сыходу, дзейнасць, узнагароды. Можна праглядаць як асобныя профілі [4] герояў, так і супольную стужку [5] аднаўленняў.
Сайт невыпадкова нагадвае сацыяльныя сеткі: мы бавім у іх вельмі шмат часу. Дык чаму б не аддаць час на людзей, якія вартыя гэтага?
Стваральнікі звяртаюцца і па дапамогў ў пошуку інфармацыі пра знакамітых беларусаў: бягучы спіс герояў можна спраўдзіць тут [6]. Узор таго, у якім выглядзе трэба дасылаць інфармацыю на belarusianheroes@gmail.com [7] – тут [8].

