«Свінка Пэпа» па-беларуску
Падтрымаць праект на talaka.by [2]
Гэта праект агучкі на беларускую мову «Свінкі Пэпы» (Peppa Pig) [3] – мульціка для самых маленькіх.
«Кінаконг» [4] прафесійна займаецца агучкай фільмаў і мульцікаў на беларускую мову, але мульцік для такой аўдыторыі мы будзем рабіць упершыню.
Для беларускамоўных дзяцей практычна адсутнічаюць мульцікі і забаўкі на роднай мове. Беларускамоўныя сем'і вымушаны паказваць сваім дзеткам мультфільмы на польскай, ангельскай, ці рускай мове. Ініцыятары праекта хочуць, каб у дзетак была магчымасць глядзець добрыя мульцікі на роднай мове!
Першы сезон Свінкі Пэпы (52 серыі) будзе агучаны і апублікаваны іх у адкрытым доступе на сайце [4] праекта, канале youtube [5] , суполках вконтакте [6] і facebook [7].
Акцёрамі агучкі выступяць: Ганна Хітрык, вядучы акцёр Купалаўскага Тэатра, лідэр гурта Сундук, маладая мама; Уладзімер Глотаў, вядучы акцёр тэатра імя Горкага, малады бацька.
Глядзі таксама:
Бацькі запісалі відэазварот, каб мульцік пра свінку Пэпу выйшаў па-беларуску [8]
Свінка Пэпа: новыя серыі на канале Кінаконг [9]
