Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Настаўнікі хочуць больш свабоды

Настаўнікі хочуць больш свабоды

Дзейнасць [1]

Данута Стэрна, CEO [2]

Беларускія настаўнікі – студэнты і ментары дыстанцыйнага курса «Актыўная ацэнка – новая стратэгія навучання», які праводзіцца ў Беларусі трэці год, прыехалі ў Польшчу з азнаямленчым візітам. Яны наведалі некалькі школ, як дзяржаўных, так і прыватных, каб паглядзець, як іх калегі працуюць з актыўнай ацэнкай.

Настаўнікі былі ў захапленні ад таго, што яны ўбачылі ў нас. Я сустрэла іх у апошні дзень візіту і спытала, што яны хацелі б з убачанага перанесці ў Беларусь. Ім было цяжка выбраць нешта адно, але сярод адказаў пераважалі: свабода выбару для настаўнікаў і партнёрскія стасункі ў школе.

Нам было цікава выпрацаваць пытанні і моманты, якія б паказалі, што мэты візіту былі дасягнутыя. Гэта была вельмі творчая частка сустрэчы.

Я таксама адказала на пытанні, якія настаўнікі падрыхтавалі раней. Пытанні былі падобныя на тыя, якія задаюць і польскія настаўнікі.

– Які працэнт настаўнікаў у Польшчы працуе з актыўнай ацэнкай?. Ці павышаецца гэты працэнт?

– Ці АА ўплывае на якасць выкладання ў Польшчы? Ці ёсць даследаванні на гэты конт?

– Як адбываецца адбор настаўнікаў для навучання АА ў Польшчы?

– Ці змянілася актыўная ацэнка ў Польшчы за апошнія 5 год? Ці прыстасавана яна да польскіх рэалій выкладання?

– Што з’яўляецца найбольшай цяжкасцю для ўвядзення актыўнай ацэнкі ў педагагічную практыку?

– Для якіх вучняў (слабейшых, сярэдніх, мацнейшых) актыўная ацэнка дае найбольшы эфект?

– Ці можна выкарыстоўваць асобныя элементы АА, а не цэлую сістэму?

– Як зэканоміць час, працуючы са зваротнай сувяззю?

– Ці трэба складаць НАШТОБУЗУ для практыкаванняў пад час урока?

– Як адрозніць ключавое пытанне ад праблемнага? Як правільна фармуляваць / складаць ключавыя пытанні? Пыталіся пра прыклады ключавых пытанняў да розных тэмаў.

– Калі вучань просіць выставіць яму ацэнку, у якім выпадку гэта можна зрабіць?

– Ці могуць быць перспектывы развіцця актыўнай ацэнкі ў Беларусі, калі адказныя асобы ў сістэме адукацыі будуць супраць?

Беларускія настаўнікі умеюць пажартаваць з сябе з гэтай нагоды. Мы атрымалі ад іх ляльку з каментаром, што гэта вобраз беларускай настаўніцы.

У Беларусі эксперыментальная праграма па ўкараненні актыўнай ацэнкі ажыццяўляецца ў 10 школах. Адзін з настаўнікаў, які выкладае ў школе і ў той жа час праводзіць семінары для калег, стаў у мінулым годзе фіналістам конкурсу Настаўнік года.

Студэнты дыстанцыйнага навучання АА напісалі кнігу [3] пра свой досвед выкарыстаня актыўнай ацэнкі. Кніга мае больш за 230 старонак і поўная прыкладаў добрага выкладання.

Нам было вельмі прыемна прымаць у сябе такіх цудоўных і разумных настаўнікаў, абмяркоўваць з імі, як навучанне ў школах зрабіць лепшым. Настаўнікі з Беларусі наведалі прыватную школу № 97 у Варшаве, дзяржаўную школу № 1 у Пястове, Акадэмію Актыўнай Адукацыі і школу № 1 у Канстанціне Язёрнай.

Пераклад Nastaunik.info

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14233

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/national-edu/tbs/programs
[2] http://www.ceo.org.pl/pl/ok/news/bialoruscy-nauczyciele-chcieliby-wiecej
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/aainaction-small.pdf