Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Альхоўка-2015

Альхоўка-2015

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]

XXVI метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 29 чэрвеня па 5 ліпеня 2015 г. Сёлетняя тэма летніка – «Фарміраванне медыяграматносці педагогаў і вучняў».

ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» пры падтрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі М.І. Запрудскага. (План павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адукацыі ў 2015 годзе ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 24.12.2014 № 981 [2].)

Прыем заявак: 21 – 31 мая 2015 г.

Тэма курсаў: «Фарміраванне медыяграматносці педагогаў і вучняў».

Мэта курсаў: павышэнне медыйнай граматнасці і метадычных уменняў удзельнікаў курсаў па яе фарміраванні ў вучняў.

Месца правядзення заняткаў: «зялены клас» на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай школы.

Удзельнікі: толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ,  метадысты і выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльныя запрашэнні. Пры гэтым педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік, будуць мець перавагі.

Падрабязней у Конкурсах [3]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14240

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki
[2] http://www.academy.edu.by/files/plan_pk 2015.pdf
[3] https://nastaunik.eu/konkurs/14241