Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Бацькі пішуць і выдаюць кнігі для сваіх дзяцей

Бацькі пішуць і выдаюць кнігі для сваіх дзяцей

Бацькоўскія ініцыятывы [1]
Карысная інфармацыя [2]

Твайму дзіцяці не знайшлося важнай кнігі на роднай мове? Творчыя беларускія бацькі не сумуюць і па-майстэрску выпраўляюць сітуацыю. Далучайся да кола чытачоў і стваральнікаў новай дзіцячай літаратуры!

 

Андрэй Хадановіч, Нататкі таткі
88 старонак, каляровы друк, глянцавая папера, цвёрдая вокладка

Паглядзець і падпісацца на кнігу [3]

На вясёлыя вершаваныя нататкі Андрэя Хадановіча натхняе дачка. Трэба пайсці пакарміць качак, пагайдацца на арэлях ці паехаць у грыбы – напісаўся верш. Трэба паплёскацца ў ванне, але без патопу і каб за сабой потым прыбралі – калі ласка. Звярнула мама ўвагу, што цукеркі ядуцца лепей за боршч – трэба ратаваць сітуацыю. Праілюстравала кнігу Наталія Кійко.

 

Глеб Лабадзенка, Дзіцячая заМова – 1 і  Дзіцячая заМова – 2
112 і 120 рысункаў, аформленых у падарункавай стылістыцы

Паглядзець старонкі [4] 
Падпісацца на кнігі  [5]

Аднойчы блогер Глеб Лабадзенка вывесіў у сеціве некалькі забаўных інтэрактыўных рысункаў, дзе тлумачыў розніцу паміж “сабе” і “сябе”, “гаспадаркай” і “гаспадыняй”, “цяпер” і “зараз”, “малюнкам”і “рысункам”. У выніку паўсталі арыгінальна аформленыя дапаможнікі па беларускай мове: на металічнай спружыне, адмысловай шчыльнай паперы, з вокладкаю на 2-х міліметровым кардоне і нават на завязачцы.

 

Аляксей Шэін, Сем камянёў
Прыгодніцкі падлеткавы раман, беларускае фэнтэзі пра каханне, веру і свабоду

Паглядзець і падпісацца на кнігу [6]

Хлопец Ясь трапляе ў дзівосную краіну Эферыю, дзе спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў. Гэта дапаможа яму ўратаваць жыццё сяброўкі ды вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца. Праілюстраваў кнігу Раман Сустаў.

Нататкі таткі [7]
Дзіцячая заМова [8]
Сем камянёў [9]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14244

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://nastaunik.eu/parents-and-children/info
[3] http://labadzenka.by/?p=28068
[4] https://www.facebook.com/gleb.labadzenka/media_set?set=a.659253017534358.1073741831.100003489980797&type=1&pnref=story
[5] http://labadzenka.by/?p=28033
[6] http://shein.by/
[7] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/natatki.jpg
[8] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dzzm.jpg
[9] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/7kamianiou.jpg