Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Дзе спампаваць кнігі па-беларуску?

Дзе спампаваць кнігі па-беларуску?

Патрэбны софт [1]

Чытаць электронныя кнігі найзручней з адмысловых «чыталак»-рыдараў. Падобныя да планшэтаў прылады маюць E-ink-экран («электронная папера», «электронныя чарнілы»), ад якога вочы стамляюцца не больш, чым ад папяровай кнігі, бо экран не выпраменьвае, а адбівае святло. Такія рыдары каштуюць менш за 100 даляраў, найчасцей маюць экраны дыяганаллю 6 цаляў.

Чытаць зручна і з планшэтаў ды смартфонаў (калі сачыць за часам, не перанапружваць вочы і рэгуляваць яскравасць). Папулярныя праграмы-чыталкі для Android — Cool Reader [2] і FB Reader [3], для iOS у дадатак да стандартнай iBooks раяць Marvin [4] і Ebook Reader [5], для Windows Phone ёсць Coffee Reader. [6]

Розныя праграмы ёсць і для чытання кніг з камп’тара (сачыце за вачыма і спінай!). Са многімі фарматамі справяцца FBReader [7] і Calibre [8]. Для PDF параім выкарыстоўваць Foxit Reader [9], а для DjVu — WinDjVu [10].

Дзе спампаваць кнігі:

Напэўна, самая вядомая беларуская анлайн-бібліятэка — «Беларуская палічка» па адрасе knihi.com [11].
Добра вядомая і бібліятэка kamunikat.org [12].
Выдатнае электроннае выдавецтва жыве на сайце bybooks.eu [13].
Немалая калекцыя кніг поруч з праграмамі, аўдыё і відэа сабраная на spampavac.by [14].
Як ні дзіва, шыкоўную бібліятэку кніг па-беларуску прадстаўляе вытворца электронікі з беларускімі каранямі Prestigio па адрасе ebooks.prestigioplaza.com [15].
Вялікую калекцыю электронных кніг мае Саюз беларускіх пісьменнікаў на сайце lit-bel.org [16].
Багата энцыклапедый, слоўнікаў, кніг па гісторыі і мастацтве сабраў аўтар сайта adverbum.org [17].
Таксама разнастайныя экцыклапедыі, слоўнікі, падручнікі і даведнікі ёсць на slounik.org [18].
Беларускамоўныя кнігі збірае і суполка «УКантакце» пад назвай «Беларуская літаратура» [19].
Мастацкая літаратура беларускіх аўтараў ёсць на сайце выдавецтва «логвінаЎ» — lohvinau.by [20].
Трошкі цікавых кніг ёсць на pravapis.org [21], трошкі на kniga.ucoz.org [22].
Адмысловая праграма з дзіцячай літаратурай у прыгожым аздабленні ёсць для iOS, завецца яна «Кнігі дзеткам» [23]. Дарэчы, дзіцячыя казкі і вершыкі можна знайсці на kazki.by [24].
Фанаты «Гары Потэра» будуць радыя збору перакладаў на беларускую на сайце belpotter.by [25].
Нядаўна паспяхова завершыўся збор сродкаў на стварэнне iOS-версіі казак з голасам Алега Хаменкі і малюнкамі Юліі Рудніцкай. Праграма мае з’явіцца ў хуткім часе, пакуль казкі можна паглядзець і паслухаць на сайце kazki.unicef.by [26].

Не забывайце, праз інтэрнэт можна замовіць і традыцыйныя папяровыя кнігі — напрыклад, на imbryk.by [27], knihi.by [28] ці prastora.by [29].

Аляксандр Арсёнаў, nn.by [30]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14366

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/download
[2] https://play.google.com/store/apps/details?id=org.coolreader
[3] https://play.google.com/store/apps/details?id=org.geometerplus.zlibrary.ui.android
[4] https://itunes.apple.com/us/app/marvin-ebook-reader-for-epub/id667361209?mt=8
[5] https://itunes.apple.com/us/app/ebook-reader/id381260755?mt=8
[6] https://www.windowsphone.com/ru-ru/store/app/coffee-reader/1e4a6e56-b25d-4665-9013-ecf854d94b1d
[7] https://fbreader.org/win32
[8] http://calibre-ebook.com/download_windows
[9] http://www.foxitsoftware.com/downloads/
[10] http://windjview.sourceforge.net/ru/
[11] http://knihi.com/
[12] http://kamunikat.org/
[13] http://bybooks.eu/
[14] http://spampavac.by/
[15] http://ebooks.prestigioplaza.com/be/be/
[16] http://www.lit-bel.org/by/lib/books.html
[17] http://adverbum.org/l-belarus.htm
[18] http://slounik.org/books
[19] http://vk.com/belinbook
[20] http://lohvinau.by/books/
[21] http://www.pravapis.org/all_books_by.asp
[22] http://kniga.ucoz.org/
[23] https://itunes.apple.com/ru/app/knigi-dzetkam/id786269247?mt=8
[24] http://kazki.by/
[25] http://books.belpotter.by/belarusian/
[26] http://kazki.unicef.by/
[27] http://imbryk.by/
[28] http://knihi.by/
[29] http://prastora.by/
[30] http://nn.by/?c=ar&i=151949