Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларускамоўная група з'явіцца ў садку на праспекце Газеты «Звязда» ў Мінску

Беларускамоўная група з'явіцца ў садку на праспекце Газеты «Звязда» ў Мінску

Школы і садкі з беларускай мовай навучання [1]

Гэта ўжо шосты садок у Маскоўскім раёне, дзе ёсць група на роднай мове.

Група адкрыецца ў верасні. У яе набралася 25 дзяцей 4–5 гадоў. Яна была створаная па выніках анкетавання бацькоў. Як абяцае загадчыца установы Галіна Ліхачэўская, выхавацелькамі ў групе стануць вопытныя педагогі Галіна Шчакалава і Вольга Даніловіч, якія любяць беларускую мову. На мове будуць праводзіцца навучальныя і развіваючыя заняткі, а таксама музыка і фізкультура, гульні, бацькоўскія сходы.

Памяшканне аформяць ў нацыянальным стылі. Тут будуць, у прыватнасці, партрэты беларускіх пісьменнікаў і спартоўцаў.

nn.by [2]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14369

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/school-garten-bel
[2] http://nn.by/?c=ar&i=151857