Microsoft Office беларусізаваўся і займеў праверку арфаграфіі
Самы папулярны ў свеце пакет офісных праграм Microsoft Office займеў беларускамоўны інтэрфейс.
«Файл» — «Галоўная» — «Уставіць» — «Распрацоўка»… Гэтыя каманды карыстальнікі з Беларусі цяпер могуць даваць на роднай мове.
Моўны пакет [2] даступны для самай новай праграмы, Office 2016, азнаямляльную версію якой можна бясплатна закачаць на сайце Microsoft [3]. Дадаць патрэбны моўны пакет можна пасля ўстаноўкі Office.
Файл уключае ў сябе таксама беларускамоўную праверку арфаграфіі, якая дапаможа карыстальнікам выпраўляць памылкі і абдрукоўкі.

