Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Даніла і Мікіта Кузьмінічы вярнуліся ў школу

Даніла і Мікіта Кузьмінічы вярнуліся ў школу

Бацькоўскія ініцыятывы [1]
Школы і садкі з беларускай мовай навучання [2]

Гарадзенскія гімназісты Даніла і Мікіта вярнуліся за парты гарадзенскай гімназіі №10. Намаганні бацькоў за права навучацца па-беларуску прывялі да станоўчага выніку.

Адміністрацыя гімназіі пагадзілася вярнуцца да кампраміснага варыянту навучання Данілы Кузьмініча паводле індывідуальных заняткаў па-беларуску. Пасля ранішняй сустрэчы з адміністрацыяй гімназіі пра гэта распавёў бацька дзяцей.

– Мне яшчэ не прапанавалі, як будзе выглядаць расклад па днях. Зараз гэтым займаюцца. Але мы ўзгаднілі, што будуць імкнуцца зрабіць такім чынам, каб час, які скарыстоўвае шосты клас на гэтыя дадатковыя заняткі, у якім вучыцца Мікіта Кузьмініч, мой старэйшы сын, каб яны ўлічвалі гэта, каб яны ў адзін час заканчвалі вучобу. Іншымі словамі, калі на два заняткі пасля ўсіх застаецца адзін з сыноў, каб была такая магчымасць, што на два заняткі застаецца і другі. І затым разам едуць дахату.

Гэты выпадак яшчэ раз сведчыць пра тое, што цяпер адсутнічае агульная сістэма, якая б прапісала, камфортныя магчымасці для дзяцей гімназійнага ўзросту паступіць і навучацца па-беларуску ў школах Беларусі.

Якуб Сушчынскі

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14509

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://nastaunik.eu/parents-and-children/school-garten-bel