Віншуем журналістаў рэгіянальных газет!
Найлепшым матэрыялам аб адукацыі конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета 2015» названы артыкул Іны Хоміч («Брэсцкі кур'ер»). Другое месца – у Наталлі Тур («Рэгіянальная газета»), трэцяе – у Ганны Валадашчук («Газета Слонімская»).
Сёння на ўрачыстай цырымоніі былі ўгаранаваныя [2] пераможцы конкурсу «Найлепшая рэгіянальная газета», які штогод ладзіць Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя Масмедыі».
Пераможцы намінацыі «Найлепшы журналісцкі матэрыял аб адукацыі»:
1 месца – Іна Хоміч («Брестский курьер»): «Мы вучылi вас шчырасцi». Ну-ну… [3]
2 месца – Наталля Тур («Рэгіянальная газета»): «Плаціць за каледж меней, чым за садок» [4]
3 месца – Ганна Валадашчук («Газета Слонімская»): Наколькі рацыянальна выкарыстоўваюцца ахвяраванні ў дашкольных установах [5]
Сардэчна віншуем лаўрэатаў, зычым і надалей – актуальных тэмаў і пераможных матэрыялаў!

