Матэрыялы, дасланыя на конкурс «Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
На конкурс, тэмай якога стала медыяадукацыя [3], былі заяўлены 32 матэрыялы. 12 – у намінацыі «Медыяадукацыя на ўроку», 16 – у намінацыі «Медыяадукацыя па-за ўрокам», 4 – у намінацыі «Медыяпісьменная сям’я».
Медыяадукацыя на ўроку
1. Наталля Бартошык: «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР» [4] – распрацоўка ўрокаў гісторыі для 10 класа
2. Святлана Вячорка. «Абагульненне па тэме "Назоўнік"» [5]: распрацоўка ўрока беларускай мовы для 4 класа
3. Людміла Гурыновіч. «Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Наш край у 1921–1931 гг.» [6]: распрацоўка ўрока гісторыі для 10 класа
4. Алена Каледнік. «Словосочетание. Строение и грамматическое значение словосочетания» [7]: распрацоўка ўрока рускай мовы для 8 класа
5. Людмiла Каралёва. «Радыеактыўнасць» [8]: распрацоўка перавернутага ўрока фізікі для 11 класса
6. Наталля Катчанка. «Mass Media» [9]: распрацоўкі ўрокаў англійскай мовы для 10 класа
7. Тамара Кавалеўская. «A Friendship story» [10]: распрацоўка ўрока англійскай мовы для 7 класа
8. Ала Ляховіч. «Вучымся чытаць: правільна, бегла, асэнсавана» [11]: адукацыйны электронны рэсурс-трэнажор для фармавання чытацкіх навыкаў
9. Наталля Мілішкевіч. «Утварэнне старажытнарускай дзяржавы» [12]: распрацоўка ўрока сусветнай гісторыі для 6 класа
10. Галіна Мінкевіч. «Поўна хата экспанатаў» [13]: распрацоўка музейнага ўрока беларускай мовы для 8 класа па тэме «Дапаўненне. Спосабы яго выражэння і віды»
11. Марк Перавалаў. «Рашэнне задач па тэме "Плошча фігуры"» [14]: распрацоўка ўрока геаметрыі для 8 класа
12. Галіна Сухава. Урокі па творах Міколы Гусоўскага і Івана Чыгрынава [15]: распрацоўкі ўрокаў беларускай літаратуры для 9 і 11 класа
Медыяадукацыя па-за ўрокам
1. Валянціна Бурко. «Робім здаровы выбар» [16]: распрацоўка пазакласных заняткаў для вучняў 7–9 класаў
2. Ларыса Валынец, Таццяна Войтка. «Мабiльны дадатак для Android "Смаргонi"» [17]: праектная распрацоўка падарожнага даведніка
3. Аляксандр Гарны. Медыя-азбука «Адно імя на ўсіх» [18]: распрацоўка інтэлектуальнай гульні для 6–11 класаў
4. Мікола Жуковіч. «Лічбавыя адукацыйныя рэсурсы і інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі ў працэсе выкладання беларускай мовы і літаратуры» [19]: дапаможны матэрыял для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
5. Вольга Жыткая. «Медыйны настаўнік – медыйнаму вучню» [20]: праект па выкарыстанні медыя ў педагагічнай дзейнасці і фармаванні медыйнай пісьменнасці ў вучняў
6. Наталля Клімянкова. «Праяві сябе і будзь паспяховым» [21]: распрацоўка тэматычнай класнай гадзіны ў 8 класе
7. Ала Лазіцкая. «Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў» [22]: распрацоўка майстра-класа для педагогаў і бацькоў
8. Павел Лічэўскі. «Рэкламныя медыя: “за” і “супраць”» [23]: распрацоўка пазакласных заняткаў для 8–10 класаў
9. Юры Мянькоў. «Гадуем беларусаў-патрыётаў» [24]: праект – апісанне педагагічнага досведу
10. Галіна Навічэнка, Аляксандр Шыла. «Аляксей Чарткоў. Невядомыя старонкі біяграфіі» [25]: распрацоўка класнай гадзіны для 7 класа
11. Іван Пясенка. «Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход дазволены» [26]: блог школьнага кінаклуба
12. Лідзія Раманчук. «У здаровым целе – здаровы дух» [27]: распрацоўка класнага мерапрыемства для старшакласнікаў у жанры тэлепраграмы «Выбар»
13. Кацярына Сабалеўская. «Мая родная старонка Чашніччына» [28]: распрацоўка школьнага мерапрыемства ў фармаце вуснага часопіса
14. Галіна Скарына. «У дапамогу вучню» [29]: электронны дапаможнік па беларускай літаратуры для 8–11 класаў
15. Таццяна Хачанкова. «Праца прэс-цэнтра гімназіі» [30]: апісанне досведу і перспектыў
16. Тамара Цішкевіч. «Птушка года – вушастая сава» [31]: распрацоўка пазакласнага мерапрыемства для 2 класа
Медыяпісьменная сям’я
1. Надзея Гарэцкая. «Навука. Па-беларуску. Адпаведна Бібліі» [32]: электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс з распрацоўкамі заняткаў для дзяцей-хрысціян
2. Лявон Карповіч. «Роздум перад бацькоўскім сходам» [33]: прапановы па арганізацыі бацькоўскага сходу
3. Вольга Крусь. «Бацькі.BY» [34]: выхаваўчы праект для існых і будучых бацькоў-беларусаў
4. Алена Панкратава. «Бабуліна навука, або смачна есці!» [35]: праект у рамках школьнага медыягуртка
