Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Падведзены вынікі «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» (фота, відэа)

Падведзены вынікі «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» (фота, відэа)

Ноўтбук актыўнаму настаўніку [1]
Дзейнасць [2]

28 лістапада на цырымонію ўзнагароджання пераможцаў конкурсу метадычных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку - 2015 [3]» сабраліся больш за 30 педагогаў з розных куткоў Беларусі. Цырымонію вёў вядомы «падарожнік-дылетант» Юры Жыгамонт. Інтрыга захоўвалася да канца, бо настаўнікі даслалі вельмі якасныя распрацоўкі ва ўсіх трох намінацыях, і журы было складана вызначыць лідэраў.

Сёлета ў конкурсе перамаглі:

Ала Лазіцкая – дырэктар СШ №2 г. Століна, выкладчыца рускай мовы і літаратуры/ «Медыяадукацыя як сродак фарміравання інфармацыйнай граматнасці вучняў» [4]: распрацоўка майстра-класа для педагогаў і бацькоў;

Наталля Катчанка – настаўніца замежнай мовы Нясвіжскай гімназіі/ «Mass Media» [5]: распрацоўкі ўрокаў англійскай мовы для 10 класа;

Галіна Сухава – настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі №5 г. Віцебска/ Урокі па творах Міколы Гусоўскага і Івана Чыгрынава [6]: распрацоўкі ўрокаў беларускай літаратуры для 9 і 11 класа.

Спецыяльнымі прызамі былі адзначаны ўрокі, дасланыя гісторыкамі Наталляй Бартошык са Случчыны («Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР» [7]) і Людмілай Гурыновіч з Камянца («Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Наш край у 1921–1931 гг.» [8]), а таксама блог кінаклуба [9] Івана Песенкі з Бабруйска.

Падарункі атрымалі і аршанскія вучні - удзельнікі праекта «Бабуліна навука, або смачна есці!» [10] ды іх настаўніца Алена Панкратава.

Павіншаваць пераможцаў прыехаў музыка Юры Несцярэнка, стваральнік дыска «Альбом школьных песень», які ўсе удзельнікі цырымоніі атрымалі ў падарунак.

Таксама некалькі песень у падарунак настаўнікам выканаў Адась Матафонаў, якога настаўнікі добра ведалі як выканаўцу з дыскаў «Дзіцячы альбом» і «З Новым годам!».

Nastaunik.info і Таварыства беларускай школы далучаюцца да віншаванняў і выказваюць падзяку ўсім, хто далучыўся да арганізацыі конкурсу і фармавання прызавога фонду: Асамблеі НДА Беларусі, Асацыяцыі дадатковай дадукацыі і асветы, Арт-сядзібе, FOJO-медыяінстытуту, Аб'яднаным мас-медыя, Цэнтру Супольнасьць, клубу Імагуру, а таксама сябрам журы, валанцёрам і прэсе, якая не абмінула падзею.

Гл. таксама: Медыяадукацыя – каб узгадоўваць у вучняў крытычнае мысленне і  беларусацэнтрычны погляд на свет [11] 

Binary Data Ноўтбук актыўнаму настаўніку-2015. Медыяадукацыя [12]
Журы [13]
Дыпломы ўдзельікам конкурсу ўручае Юры Жыгамонт [14]
Удзельнікі [15]
Уручэнне дыпломаў [16]
Уручэнне прызоў [17]
Удзельнікі конкурсу [18]
Уручэнне прызоў [19]
Удзельнікі конкурсу [20]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14688

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/note
[2] https://nastaunik.eu/national-edu/tbs/programs
[3] https://nastaunik.eu/node/14641
[4] https://nastaunik.eu/node/14634
[5] https://nastaunik.eu/node/14554
[6] https://nastaunik.eu/node/14580
[7] https://nastaunik.eu/node/14638
[8] https://nastaunik.eu/node/14616
[9] https://nastaunik.eu/node/14572
[10] https://nastaunik.eu/node/14603
[11] https://nastaunik.eu/node/14655
[12] https://nastaunik.eu/
[13] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/dsc_9626.jpg
[14] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/9643.jpg
[15] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/9657.jpg
[16] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/9673.jpg
[17] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/9727.jpg
[18] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/9775.jpg
[19] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/9747.jpg
[20] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/9821_0.jpg