Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Яшчарка» для смартфона

«Яшчарка» для смартфона

Гульня як сродак навучання [1]
Патрэбны софт [2]

З’явілася электронная версія папулярнай моладзевай гульні «кракадзіл» на беларускай мове: цяпер на смартфон можна запампаваць “Яшчарку” і разам з сябрамі паказваць і адгадваць нечаканыя словазлучэнні з беларускіх словаў.

Гуляць у “Яшчарку” вельмі проста: калі націснуць на кнопку “Загадаць!”, то на экране з’явіцца ўнікальнае словазлучэнне з прыметніка і назоўніка, якое трэба паказаць сваім сябрам толькі пры дапамозе жэстаў, рухаў і мімікі. Хто першы адгадае словазлучэнне – загадвае наступным!

Гульня змяшчае 100 прыметнікаў і 100 назоўнікаў, якія выбіраюцца выпадковым чынам. Мабільнае прыкладанне “Яшчарка” працуе на Android-тэлефонах і планшэтах і даступна для бясплатнай спампоўкі ў Google Play [3].

Цяпер дастаткова запампаваць «Яшчарку» на свой смартфон, каб у любы момант пагуляць з сябрамі: на вечарыне, дома, на прыродзе, або ў дарозе — аўтобусах, электрычках ды цягніках.

Мабільная “Яшчарка” з’явілася дзякуючы android-распрацоўшчыку Алегу Ляліку. Гульня з’яўляецца электроннай версіяй аднайменнай рэальнай настолкі [4], выпушчанай ў канцы 2014 года Паўлам і Воляй Берасневымі.

budzma.by [5]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14779

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/metoda/edugame
[2] https://nastaunik.eu/info/download
[3] https://play.google.com/store/apps/details?id=com.mir_androida.dev.lizard
[4] http://jascarka.ziolki.by/
[5] http://budzma.by/news/hulyac-u-krakadzila-pa-byelarusku-mozhna-z-dapamohay-mabilnaha-prykladannya-yashcharka.html