Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Бацькоўскія ініцыятывы [1]

Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор у гурток «Мова дзяцей». Каб вашае дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету [2] і чакаць запрашэння. Плануецца стварыць дзве групы дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту. Узровень валодання мовай значэння не мае.

Заняткі будуць праходзіць у цэнтры горада. Бацькі дашкольных дзетак мусяць прысутнічаць на курсах. Дзеці будуць у гульнявой форме бавіць час па-беларуску. Малодшыя школьнікі акрамя гульняў атрымаюць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі.

Вядучая гуртка Алеся Аўласевіч:

ТБМ не першы год змагаецца за стварэнне беларускамоўнай групы ў Гомелі, разам з гэтым мы хочам прадаставіць дзецям магчымасць не чакаць з’яўлення групы, а ўжо зараз вывучаць беларускую мову, стасавацца з такімі ж беларускамоўнымі дзеткамі, гуляць разам у гульні, маляваць, вучыцца і развівацца.

Block Party (1)

kli4nik.info [3]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14840

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] https://docs.google.com/forms/d/178Eu8uuqBn7S3_06vPLPKoS2WzSQC7b3cLlK-jOS_gM/viewform?ths=true&edit_requested=true
[3] http://kli4nik.info/archives/16788