Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > «Каб жыць у Беларусі, а не Белоруссіі» – у Гомелі распачаў працу гурток «Мова дзяцей»

«Каб жыць у Беларусі, а не Белоруссіі» – у Гомелі распачаў працу гурток «Мова дзяцей»

Бацькі і дзеці [1]
Бацькоўскія ініцыятывы [2]

Першыя заняткі гуртка беларускай мовы для дзяцей адбыліся 2 красавіка. Па колькасці заявак было сфармавана тры групы рознага ўзросту: 4-5 год, 5-6 і 8-12. Малодшыя дзеткі ў гульнявой форме вывучалі лексіку па тэме вясны, рабілі аплікацыі птушак, танчылі, вывучалі назвы жывёлаў, старэйшыя знаёміліся з першымі плямёнамі Бларусі, малявалі, даведаліся пра Полацк, пашпарты дрыгавічоў ды Лявона Вольскага.

Арганізатарам з’яўляецца Таварыства Беларускай мовы ў Гомелі, старшыня і каардынатар гуртка Алеся Аўласевіч:

Да мяне звярнуліся бацькі дзяцей, якія хочуць стварыць такі гурток і мы вырашылі, што варта запрасіць і іншых. Нечакана прыемна было атрымаць больш за 30 заявак ад зацікаўленых гамельчукоў, таму арганізавалі тры групы, каб камфортна было па колькасці і па ўзросту.

Сваімі ўражаннямі дзеліцца маладая маці Юлія:

Нам вельмі спадабалася. Цімафей яшчэ паўдні прыгадваў беларускія назвы жывёлаў. Прыйшлі, каб падаўжаць вывучаць родную мову. Усё ж з дзяцінства трэба ўкладаць у самасвядомасць, асабіва, калі ўлічыць, што дома мала размаўляем на беларускай мове, а па-за хатай яна прысутнічае толькі на занятках у межах агульнаадукацыйнай праграмы. Родная мова  патрэбная дзецям, каб яны ўсведамлялі, што жывуць у сваёй краіне з назвай Беларусь, а ня нейкай выдуманай Белоруссіі.

IMG_0259

IMG_0280

IMG_0326

IMG_0338

Нагадаем, што Гомельская арганізацыя ТБМ першай у горадзе арганізавала ў лістападзе 2014 [3] беларускамоўны гурток аратарскага майстэрства “Лемантар”, у межах якога правялі больш за 25 заняткаў.

kli4nik.info [4]

Binary Data "Мова дзяцей", занятак #1 [5]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/14882

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[2] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[3] http://kli4nik.info/archives/15494
[4] http://kli4nik.info/archives/16855
[5] https://nastaunik.eu/