Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Беларуская Палічка: матэрыялы па гісторыі для школьнікаў

Беларуская Палічка: матэрыялы па гісторыі для школьнікаў

Гісторыя [1]
Перакулены клас [2]

Беларуская Палічка падрыхтавала да новага навучальнага года збор дадатковага матэрыялу па гісторыі для школьнікаў [3]. Туды ўвайшлі спасылкі на кнігі вядомых гісторыкаў, аўдыя- і відэаматэрыялы, дакументальныя і мастацкія фільмы.

Стваральнікі спадзяюцца, што размешчаны матэрыял дазволіць атрымаць беларускім школьнікам не толькі дадатковыя веды па розных перыядах гісторыі Беларусі, але і ўбачыць яе праз беларускую прызму.

Трэба адзначыць, што некалькі гадоў таму Беларуская Палічка падрыхтавала надзвычай папулярны сярод вучняў і настаўнікаў  збор твораў па беларускай літаратуры, які адпавядае школьнай праграме (многія кнігі амаль немагчыма знайсці ў бібліятэках).

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15105

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/history
[2] https://nastaunik.eu/metoda/flipped
[3] http://knihi.com/skola/