Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Ысгод: У школьным падручніку – памылкі ў заданні, прысвечаным беларускай лацінцы

Ысгод: У школьным падручніку – памылкі ў заданні, прысвечаным беларускай лацінцы

Беларуская мова [1]

Запішыце кірыліцай назвы станцый мінскага метро, прыведзеныя лацінскімі літарамі, – чытаем заданне да практыкавання, змешчанага ў школьным падручніку «Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання [2]» [2].

Далей ідуць уласна «назвы станцый мінскага метро лацінскімі літарамі»: Niamiga, Park Čaliyskincaŭ, Plošča Pieramogi, Yshod, Maskoŭskaja, Frunzenskaja, Malinaŭka, Grušaŭka, Kastryčnickaja. Выканаем заданне: Няміґа, Парк Чаліыскінцаў, Плошча Перамоґі, Ысгод, Маскоўская, Фрунзэнская, Малінаўка, Ґрушаўка, Кастрычніцкая.

Нешта не так? Добра, спраўдзім, як жа насамрэч выглядаюць назвы станцый у лацінкавай графіцы. Балазе, на афіцыйным сайце Рэспублікі Беларусь ёсць схема ліній Мінскага метрапалітэна [3]:

Дарагія аўтары, рэцэнзенты і выдаўцы школьнага падручніка тыражом у 123 550 экзэмпляраў (2-е выданне, перапрацаванае і дапоўненае)! Спампуйце і выдрукуйце сабе гэтую схему, а то ж заблукаеце, шукаючы Ысгод. І практыкуйцеся калі-нікалі ў правільным напісанні: 
Няміга – Niamiha, Прак Чалюскінцаў – Park Čaliuskincaŭ, Плошча Перамогі – Plošča Pieramohi, Усход – Uschod, Маскоўская – Maskoŭskaja, Фрунзенская – Frunzienskaja, Малінаўка – Malinaŭka, Грушаўка – Hrušaŭka, Кастрычніцкая –  Kastryčnickaja.

Дарагія дзесяцікласнікі ды іх бацькі! Ведайце, што не заўсёды падручнікі, за якія вы плаціце і паводле якіх вучыцеся, вартыя вашага даверу і павагі.

P.S. Аўтар параграфа, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ Уладзімір Саўко сказаў карэспандэнту, што нічога не ведае пра памылкі і сумняецца ў іх наяўнасці. [4]

[5]
[6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15124

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[2] http://www.aversev.by/rus/skachat/belaruskaya-mova-10
[3] http://www.belarus.by/rel_image/3725
[4] http://www.svaboda.org/a/yshod/27991261.html
[5] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/valocka-10-lacinka.jpg
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/001304_661261.jpg