Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Гомельскае ТБМ выдала дапаможнік беларускай мовы для выхавацеляў (pdf)

Гомельскае ТБМ выдала дапаможнік беларускай мовы для выхавацеляў (pdf)

Дашкольнаму педагогу [1]
Выданні [2]

Гомельскае Таварыства беларускай мовы ўпершыню публікуе дапаможнік для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць з маленькімі дзецьмі. У электронай версіі дапаможніка месцяцца парады, гульні, пераклады пытанняў, забаўкі і 10 заняткаў  гуртка “Мова дзяцей”.

Падрыхтавала дапаможнік каардынатар гуртка “Мова дзяцей [3]” і старшыня гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч:

Методыкі і заняткі я распрацоўвала, калі выкладала ў школе, але там гэта было не запатрабавана. На занятках “Мова дзяцей” мы разам прыйшлі да пэўнай структуры і праз практыку мне шмат што стала зразумела, з’явіліся нейкія цікавыя вынаходніцтвы  і я вырашыла гэта сістэматызаваць і падзяліцца з выкладчыкамі, якія працуюць  з дзеткамі на беларускай мове. Нашая задача навучыць вучыцца і выхаваць пазітыўнае стаўленне да роднай мовы. У дапаможніку вы знойдзеце гатовыя заняткі, якія можаце выкарыстоўваць у сваёй рабоце. Раздрукоўкі з кніг бярыце ў якасці прыклада. Метадычных выданняў і кніг для выхавацеляў шмат, але на беларускай мове нічога не знайсці. Кніга ўдасканальваецца, таму будзем радыя любым заўвагам.

У планах Гомельскага ТБМ падаўжэнне распрацоўкі заняткаў і выданне друкаванай версіі дапаможніка.

Адрас для сувязі, супрацы і крытыкі gomeltbm@gmail.com [4]

Дапаможнік па правядзенні заняткаў Мова дзяцей [5]

Паводле kli4nik.info [6]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15213

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/sadok
[2] https://nastaunik.eu/info/issues
[3] http://kli4nik.info/archives/16855
[4] mailto:gomeltbm@gmail.com
[5] http://kli4nik.info/wp-content/uploads/2016/11/%D0%94%D0%B0%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%BD%D1%96%D0%BA-%D0%BF%D0%B0-%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%8F%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%96-%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%8F%D1%82%D0%BA%D0%B0%D1%9E-%D0%9C%D0%BE%D0%B2%D0%B0-%D0%B4%D0%B7%D1%8F%D1%86%D0%B5%D0%B9.pdf
[6] http://kli4nik.info/archives/17153