Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Як замест трох раскладак клавіятуры мець дзве

Як замест трох раскладак клавіятуры мець дзве

Патрэбны софт [1]

АА, svaboda.org [2]

Беларускамоўныя беларусы звычайна маюць на кампутарах і тэлефонах тры раскладкі клявіятуры: беларускую, расейскую і ангельскую. Некаторыя ўсталёўваюць і болей — дадаюць у сьпіс польскую, украінскую або іншыя раскладкі.

Але ёсьць спосаб зьменшыць колькасьць раскладак, каб не націскаць лішні раз камбінацыю клявішаў для зьмены мовы. Існуюць адмысловыя раскладкі, у якіх камбінуюцца літары з розных моваў: напрыклад, унівэрсальная кірылічная — для беларускай, расейскай і ўкраінскай моваў, унівэрсальная лацінкавая — для ангельскай і польскай моваў, беларускай лацінкі.

Такія раскладкі можна ўсталёўваць на настольных апэрацыйных сыстэмах Windows, Linux і MacOS, а таксама на мабільнай Android (але не на iOS ці Windows Phone). Калі вы яшчэ ня маеце беларускай раскладкі на тэлефоне, глядзіце тут [3], як яе ўсталяваць.

Windows

Для Windows можна абраць два варыянты з кірыліцай: або беларуская раскладка з расейскімі і ўкраінскімі літарамі ў якасьці альтэрнатывы, або расейская раскладка зь беларускімі літарамі.

Раскладка Belarusian Typo, якую можна спампаваць з zedlik.co [4]m, — пашыраная беларуская. Гэта значыць, каб набраць літары Ґ, Щ, И, Ъ альбо Ї, трэба будзе заціснуць правы Alt і націснуць, адпаведна, Г, Ў, І, апостраф альбо Й (каб набраць вялікую літару, заціскаць трэба правы Alt і любы Shift). Калі спампуеце zip-файл, распакуйце зьмесьціва ў любое месца і запусьціце файл install_betypo.exe.

На тым жа сайце можна спампаваць [5] аж дзьве пашыраныя раскладкі беларускай лацінкі: Belarusian Latin Custom і Belarusian Typo. Яны адрозьніваюцца толькі тым, што ў першай трэба націскаць правы Alt і дадатковую кнопку, каб набраць Ž, Ś, Ł ці Ŭ, а ў другой — кнопкі знакаў прыпынку кшталту «мінуса» ці «кропкі з коскай». Лацінкавую раскладку зь беларускімі і літоўскімі літарамі пад назвай Keyboard Lithuaniae 1009-2009 можна сьцягнуць адсюл [6]ь.

Раскладка RuBe, якую можна ўзяць на spampavac.by [7], — пашыраная расейская зь беларускімі літарамі (украінскай Ї у ёй няма). Па змаўчаньні ў ёй друкуюцца, наадварот, Г, Щ, И і Ъ, а з заціснутым правым Alt — Ґ, Ў, І і апостраф. Каб усталяваць раскладку, распакуйце ў любое месца спампаваны zip-файл і запусьціце setup.exe.


Усталявалі ўнівэрсальную раскладку — клікайце правай кнопкай мышы на пераключальнік моваў (звычайна побач з гадзіньнікам зьнізу справа), абірайце «Парамэтры», побач са сьпісам раскладак націскайце «Дадаць», абірайце беларускую мову (альбо ангельскую, калі ўсталёўваеце лацінкавую раскладку) і адпаведную раскладку, націскайце ОК. Потым у сьпісе ўсіх раскладак выбірайце лішнія, націскайце «Выдаліць». Усё, «ОК» і перазагружайце кампутар.

Для Windows ёсьць і афіцыйная праграма, каб ствараць уласныя раскладкі клявіятуры. Microsoft Keyboard Layout Creator, якую можна сьцягнуць з сайта Microsof [8]t, дапаможа зрабіць, напрыклад, беларуска-сэрбскую раскладку. Альбо раскладку, адпаведную прапановам Акадэмічнай канфэрэнцыі 1926 году — гл. артыкул Свабоды «Гістаричнаja пађеja [9]».

Android

На Android ёсьць багата беларускіх клявіятура [3]ў, але далёка ня ўсе маюць беларуска-расейскія раскладкі. Мінус такіх раскладак — у іх ня будзе слоўніка для хуткага набору і аўтавыпраўленьня пад адну ці абедзьве мовы.

Для AnySoftKeyboard [10] як асобную праграму набор беларускіх раскладак. Там будзе і звычайная беларуская раскладка, і «Беларуская друкарская» (кірыліца), і «Biełaruskaja drukarskaja» (лацінка). Іх пасьля ўсталёўкі можна будзе ўключыць праз Сыстэмныя налады — Мовы і клявіятуры — AnysoftKeyboard — левае мэню — Клявіятуры. Каб набраць, напрыклад, Щ у кірылічнай раскладцы, трэба будзе доўга заціснуць Ў, а каб Ł у лацінкавай — доўга заціснуць L.

А стварыць сваю ўласную раскладку (скажам, расейскую з украінскімі літарамі) можна, напрыклад, у Multiling O Keyboar [11]d. Калі ўсталюеце яе і ўключыце згодна з інструкцыямі, якія дае сама праграма, націсьніце на прабел і, не адпускаючы палец, навядзіце на «Layouts», абярыце «DIY» і кіруйцеся інструкцыямі на экране.

Linux і MacOS

Гатовых беларуска-расейскіх альбо расейска-беларускіх раскладак для Linux і MacOS знайсьці ў адкрытым доступе не ўдалося. Але іх можна зрабіць самастойна.

Карыстальнікі Linux (якім не прывыкаць рабіць усё сваімі рукамі) могуць адрэдагаваць канфігурацыйныя файлы раскладак. Звычайна такія файлы знаходзяцца па адрасе /usr/share/X11/xkb/symbols/. Падрабязная інструкцыя па-расейску ёсьць тут [12].

Карыстальнікі ж MacOS могуць скарыстацца зручнай праграмай з графічным інтэрфэйсам — Ukulele, якую можна бясплатна спампаваць адсюль [13]. Інструкцыя па-расейску ёсьць тут [14].

P.S. Ведаеце, як зрабіць унівэрсальную раскладку на iPhone ці Windows Phone? Маеце гатовыя альтэрнатыўныя раскладкі? Напішыце пра гэта ў камэнтарах!

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15353

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/download
[2] http://www.svaboda.org/a/28221760.html
[3] http://www.svaboda.org/a/27565091.html
[4] http://www.zedlik.com/pragramy/kbdbetypo/
[5] http://www.zedlik.com/pragramy/
[6] http://tonkoblako-9.net/docs/kbdlt-09.html
[7] http://spampavac.by/ru/russian-belarussian-keyboard-layout-ru
[8] https://www.microsoft.com/en-us/download/details.aspx?id=22339
[9] http://www.svaboda.org/a/28141039.html
[10] https://play.google.com/store/apps/details?id=com.menny.android.anysoftkeyboard%20%D0%BC%D0%BE%D0%B6%D0%BD%D0%B0%20%D1%81%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%8C%20%D0%B7%20Play%20Store%20https://play.google.com/store/apps/details?id=com.anysoftkeyboard.languagepack.belarusian2&hl=be
[11] https://play.google.com/store/apps/details?id=kl.ime.oh
[12] https://habrahabr.ru/post/111059/
[13] http://scripts.sil.org/cms/scripts/page.php?site_id=nrsi&id=ukelele
[14] https://yablyk.com/970629-reshaem-problemy-s-raskladkoj-na-mac-pri-pomoshhi-ukelele/