Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Набор у гурток беларускай мовы для дзяцей у Гомелі

Бацькі і дзеці [1]

Таварыства беларускай мовы ў Гомелі абвяшчае набор на другі сезон гуртка «Мова дзяцей». Каб вашае дзіця патрапіла ў групу, трэба запоўніць анкету [2] і чакаць запрашэння. Па колькасці жадаючых будуць створаныя групы рознага ўзросту. Узровень валодання мовай значэння не мае.

mova_dzieci

Заняткі будуць праходзіць у Цэнтры беларускай мовы (вул. Кірава, 3, пакой 1.8). Бацькі дашкольных дзетак мусяць прысутнічаць на курсах. Дзеці будуць у гульнявой форме бавіць час па-беларуску. Акрамя гульняў атрымаюць веды па гісторыі, мове і культуры Беларусі.

У планах гуртка адкрытыя заняткі на розныя тэмы, сустрэчы з дзеячамі культуры і актывістамі грамадскіх арганізацый, фэстываль беларускамоўнай адукацыі, відэа ролікі з удзелам дзетак і іншыя цікавосткі.

Па занятках будзе распрацавана другая частка метадычкі-дапаможніка для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць на беларускай мове з дзеткамі.

Уводны занятак сезону “Мова дзяцей” адбудзецца ў суботу, 11 лютага, 11.00 у Цэнтры беларускай мовы.

kli4nik.info [3]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15423

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children
[2] https://docs.google.com/forms/d/178Eu8uuqBn7S3_06vPLPKoS2WzSQC7b3cLlK-jOS_gM/viewform?ths=true&edit_requested=true
[3] http://kli4nik.info/archives/17249