Спіс школ Мінска і буйных гарадоў Беларусі, дзе вучаць па-беларуску
Карта школ і гімназій сталіцы, а таксама буйных гарадоў, дзе вашы дзеці, дзеці вашых сяброў і знаёмых у у 2017/2018 навучальным годзе могуць атрымаць адукацыю на беларускай мове. Дзяліцеся гэтай інфармацыяй, а калі бачыце, што мы нешта ўпусцілі, пішыце ў каментарах на nn.by [2]
Мінск
Гімназія № 4 [3] (вуліца Кунцаўшчына, 18 — Фрунзенскі раён)
Гімназія № 9 [4] (вуліца Сядых, 10 — Першамайскі раён)
Гімназія № 14 [5] (вуліца Васняцова, 10 — Заводскі раён)
Гімназія № 23 [6] (праспект Незалежнасці, 45 — Савецкі раён)
Гімназія № 28 [7] (праспект Ракасоўскага, 93 — Ленінскі раён)
Сярэдняя школа № 60 [8] (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён)
Сярэдняя школа № 190 [9] (вуліца Нікіфарава, 19 — Першамайскі раён)
Першыя класы з беларускай мовай навучання плануюць адкрыць у сярэдніх школах:
№ 60 [8] (вуліца Карла Лібкнехта, 82 — Маскоўскі раён)
№ 72 [10] (вуліца Халмагорская, 59 — Партызанскі раён)
№ 168 [11] (вуліца Жукоўскага, 10/5 — Кастрычніцкі раён)
№ 56 [12] (вуліца Каменнагорская, 70 — Фрунзенскі раён)
№ 96 [13] (праспект Пушкіна, 12 — Фрунзенскі раён)
№ 128 [14] (вуліца Альшэўскага, 59 — Фрунзенскі раён)
№ 151 [15] (вуліца Адзінцова, 12 — Фрунзенскі раён)
№ 179 [16] (вуліца Ляшчынскага, 21 — Фрунзенскі раён)
№ 199 [17] (вуліца Пімена Панчанкі, 32 — Фрунзенскі раён)
Пачатковая школа № 112 [18] (вуліца Убарэвіча, 142 — Заводскі раён)
Запрацуюць ці не ў гэтых школах беларускамоўныя класы, залежыць ад таго, колькі бацькоў напішуць заявы на паступленне.
Спіс дзіцячых садоў і груп з беларускай мовай навучання можна атрымаць ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў. У мінулым навучальным годзе працавалі 120 груп і два сада — № 187 і № 534.
Візуалізацыя: HdzGraph
Гродна
Сярэдняя школа № 32 [19] (вуліца Ліможа, 11).
Сярэдняя школа № 34 [20] (Індурская шаша, 14).
Яслі-сад № 45 [21] (вуліца Сухамбаева, 5).
Таксама плануюць адкрыць дашкольную групу навучання і выхавання на беларускай мове ў яслях-садзе № 65 [22] (вуліца Рэпіна, 7).
Брэст
У гімназіі № 3 [23] (вуліца Пісьменніка Смірнова, 63) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.
У сярэдняй школе № 29 [24] (вуліца Арлоўская, 33) будзе працаваць беларускамоўны сёмы клас.
Гомель
У гімназіі № 36 [25] імя Івана Мележа (вуліца Братоў Лізюковых, 16) ідзе набор у першыя класы з беларускай мовай навучання.
Беларускамоўныя групы працуюць у яслях-садку № 160 [26] (вуліца Косарава, 7).
Магілёў
Налета плануюць адкрыць першыя класы з беларускай мовай навучання ў сярэдніх школах № 1 [27] (вуліца Першамайская, 24) і № 34 [28] (вуліца Габраўская, 16).
Таксама працягнуць працаваць беларускамоўныя класы. У сярэдняй школе № 34 — 2 клас, у сярэдняй школе № 1 — 8 клас.
Барысаў
Беларускамоўная гімназія №2 [29] (вуліца Нармандыя-Нёман, 22).
Настасся Роўда, Наша ніва

