Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Чым замяніць у беларускай мове саветызм «мерапрыемства»

Чым замяніць у беларускай мове саветызм «мерапрыемства»

Беларуская мова [1]

Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам

Саветызмы ў беларускай мове больш заўважныя, калі яны яўна ідэалягізаваныя. Але сярод іх поўна і проста канцылярызмаў, неканечне ідэалягічных, якія можна і трэба замяняць словамі жывымі, натуральнымі. Часьцей за ўсё такія канцылярызмы маюць расейскія карані. Напрыклад, знамянальны, старшынствуючы, працаўладкаваньне. Пра гэтыя словы прынагодна.

Асабліва ж непаўторнае слова мерапрыемства. Бачу аб’яву:

Купальле — выдатная праява беларускага крэатыўнага духу, і вартыя пашаны ўсе, хто адрадзіў ды адраджае купальскія традыцыі, купальскую эстэтыку для новых пакаленьняў беларусаў.

Але пры слове мерапрыемства, як ты яго ні напішы, у сьвядомасьці паўстаюць не рамантычныя вобразы агню, дзяўчат зь вянкамі й хлапцоў — шукальнікаў Папараць-кветкі, а стол і за ім цётка зь ведамасьцю. А цяпер дык яшчэ і амонаўцы вакол.

Добра, што ў той аб’яве дробнымі літарамі расшыфроўваецца зьмест падзеі:

Вогнішча, варожбы, купальскія вянкі, карагоды, „Крупнік“, танцы… Чароўныя дзеі ў чароўны час!

Дзеі, дзея — вельмі дарэчная назва, яе варта ўжываць ня толькі ў тэатральнай тэрміналёгіі. Купальская дзея, прыкладам. Але не „мерапрыемства“.

Чытаць і слухаць на Свабодзе [2]

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15686

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/bielmova
[2] https://www.svaboda.org/a/savietyzm-mierapryjemstva/28590517.html