Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Што новага ў "Альхоўцы-2017"?

Што новага ў "Альхоўцы-2017"?

Настаўніцкія клубы. Летнікі [1]

Сёлета метадычны летнік у Альхоўцы сабраў настаўнікаў у 28-раз. Самыя таленавітыя і адважныя педагогі Беларусі сабраліся на беразе Страчы, каб разам адказаць на пытанне: як зрабіць нашу школу больш эфектыўнай. Тэма летніка - "Метадычная работа ў школе".   Традыцыйна кіруе творчым працэсам альхоўцаў  Мікалай Іванавіч Запудскі - прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА. 
Чаму школа не працуе як адзіны арганізм? Як "педкалектыў" пеатварыць у эфектыўную каманду для паляпшэння адукацыйных вынікаў? Якія формы метадычнай узаемаадукацыі і супрацоўніцтва мы ўжо маем і чым могуць падзяліцца тыя каманды настаўнікаў, якія іх апрабавалі?
Чакайце матэрыялы на нашым сайце.  
 
 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15687

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/info/letniki