Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Рэсурс для маладых фізікаў у інстаграме

Рэсурс для маладых фізікаў у інстаграме

Фізіка [1]

Крыніца: Газета Звязда [2]

Праект уяўляе сабой ілюстрацыйны акаўнт https://www.instagram.com/young_phys/ [3], скіраваны на папулярызацыю фізікі як навукі, а таксама далучэнне да гэтай сферы як мага большай колькасці людзей. Аўтар ідэі Павел Лабацэвіч праз малюнкі і подпісы да іх даступна тлумачыць сутнасць фізічных законаў, з'яў і прынцыпаў.


Малады навуковец вядзе адукацыйны акаўнт на дзвюх мовах: рускай і англійскай. Ілюстратарам выступае ён сам.

— На малюнак сыходзіць ад двух гадзін да пару дзён, пры гэтым адну замалёўку магу перарабляць па некалькі разоў, — расказвае аспірант фізічнага факультэта БДУ. — Тэмы выбіраю выпадковым чынам, стараюся разглядаць рэчы, якія ўсіх цікавяць. Упэўнены, што сюжэтаў для праекта будзе дастаткова. Для таго, каб апісаць усё з нашай рэчаіснасці з пункту гледжання фізікі, трэба пражыць не адно жыццё.

 

Акаўнт зараз адкрыты для карыстальнікаў. Для прагляду не абавязкова быць зарэгістраваным у дадзенай сацыяльнай сетцы. Праект “Фізіка для ўсіх” набірае папулярнасць. За два месяцы работы акаўнта на яго падпісаліся у Інстаграме больш як 1200 чалавек.

Надзея НІКАЛАЕВА 

[4]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15761

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop/physics
[2] http://zviazda.by/be/news/20170830/1504103067-praekt-fizika-dlya-usih-zapusciu-u-instagram-aspirant-bdu
[3] https://www.instagram.com/young_phys/
[4] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/80111f7daebb8666a78b8693bbd04471_0.png