Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі пачалі публікацыю дакументаў, якія сведчаць пра парушэнні заканадаўства ўпраўленнямі адукацый

Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі пачалі публікацыю дакументаў, якія сведчаць пра парушэнні заканадаўства ўпраўленнямі адукацый

Бацькоўскія ініцыятывы [1]

Вось, што яны пішуць у сваім блогу [2]: 

"Так ужо выйшла, што мы ўвязаліся ў бітву за адукацыю ў сваёй роднай Беларусі. Пачалося ўсё з адкрытага ліста [3] Яўгеніі Пастэрнак і пэтыцыі [4] на імя Прэзідэнта. Зрэагавалі і грамадзяне, якія актыўна падпісвалі пэтыцыю (на сёння - больш за 14 000 подпісаў), і смі, якія актыўна распаўсюджвалі "Крык душы Яўгеніі Пастэрнак», і міністэрства адукацыі.

Спачатку прадстаўнікі міністэрства пагадзіліся на размову ў прамым эфіры TUT.BY. Размова атрымалася напружанай [5], але мы ўсё ж такі дамовіліся на працяг дыялогу. Спакойнага дыялогу, без смі.

Мы сустрэліся [6] з некалькімі адказнымі работнікамі міністэрства, у тым ліку з намеснікам міністра Раісай Станіславаўнай Сідарэнка. Перадалі дакументы, даведаліся некалькі цікавых навін.

Праца ідзе. Мы будзем трымаць вас у курсе.

А пакуль вырашылі выкладваць на сайце [2] некаторыя з дакументаў пра самавольства мясцовых упраўленняў адукацыі. Выканкамы направа і налева парушаюць Кодэкс аб адукацыі, і пакуль ніхто ім не можа рэальна супрацьстаяць.

Але гэта пакуль. )))

Дадаваць дакументы будзем паступова. Сачыце за абнаўленнямі. Усе малюнкі клікабельныя". 
Вынік будзе, калі настаўнікі і надалей будуць  дапамагаць  збіраць  "даказальную базу". Толькі тады, мы можам разлічваць, што нашы агульныя намаганні знізяць ціск на настаўнікаў, які праяўляецца у навязванні ім неўласцівых абавязкаў і незаконных патрабаванняў. 

Спіс дакументаў, якія сведчаць аб самаўпраўстве чыноўнікаў з каментарамі тут [2].

 

 

 

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/15938

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/parents-and-children/initiatives
[2] http://forteen.info/obrazovanie/reforma-shkoly-v-belarusi/?_utl_t=fb
[3] http://forteen.info/otkrytoe-pismo-ministerstvu-obrazovaniya-rb-i-vsem-rajispolkomam/
[4] https://www.change.org/p/%D0%BF%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D1%82-%D1%80%D0%B1-%D0%B7%D0%B0%D1%89%D0%B8%D1%82%D0%B8%D1%82%D0%B5-%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%83%D1%87%D0%B8%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8F?recruiter=68248259&utm_source=share_petition&utm_medium=copylink&utm_campaign=share_petition
[5] http://forteen.info/kak-proshel-pryamoj-efir-pro-obrazovanie/
[6] http://forteen.info/vstrecha-v-ministerstve-obrazovaniya-otchet/