Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Ліцэісты знялі фільм пра Якуба Наркевіча-Ёдку

Ліцэісты знялі фільм пра Якуба Наркевіча-Ёдку

Відэа [1]
Медыякомпас [2]
Фізіка [3]
Шмат хто з беларусаў думае, што беларускія навукоўцы мала што зрабілі для сусветнай навукі, асабліва для фізікі. Бо жылі беларусы бедна, вучыцца было няпроста, а эксперыменты ж патрабуюць не толькі ведаў, а яшчэ і тэхналогій. Насамрэч гэта міф, які шмат год закладала ў галовы людзей савецкая школа.
Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя заснавалі навуковае таварыства «Праметэй». Менавіта яго сябры накіраваліся ў экспедыцыю на радзіму Якуба Наркевіча-Ёдкі [4], каб разабрацца ці насамрэч беларусы былі цёмнай і забітай нацыяй, як і дзе яны жылі, чым займаліся і якіх поспехаў у навуцы дасягалі.
Ліцэісты разам з любімай настаўніцай Валянцінай Дзям’янаўнай Скібай знялі фільм пра сваю экспедыцыю. Ён мае назву «Услед за Праметэем. Экспедыцыя ў маёнтак Якуба Наркевіча-Ёдкі».
Паглядзіце і пераканайцеся ў тым, што радкі "Я мужык-беларус, - пан сахі і касы" - гэта, шчыра, кажучы, не пра беларускую нацыю. Прынамсі так паказалі даследаванні ліцэістаў. 
Фільм выглядае прафесійна, хаця зрабілі яго навучэнцы ліцэя Мацвей Званцоў, Дзмінтры Барташ, Іван Куляшоў, Кацярыны Літвінава, Антон Гуцько. 
 
Binary Data Вслед за Прометеем [5]
[6]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16172

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/media/videa
[2] https://nastaunik.eu/media
[3] https://nastaunik.eu/workshop/physics
[4] https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%BA%D1%83%D0%B1_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87-%D0%81%D0%B4%D0%BA%D0%B0
[5] https://nastaunik.eu/
[6] https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/b68c338d810017e0844cde535987b8b9.png