Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Мапа станаўлення Беларусі

Мапа станаўлення Беларусі

Педагагічная майстэрня [1]
Гісторыя [2]

Звярніце ўвагу на цудоўны праэкт "Мапа станаўлення Беларусі" [3].

Як кажуць стваральнікі праэкта: "Месцазнаходжанне Беларусі ў цэнтры Еўропы па-рознаму ўплывала на лёс краіны. З аднаго боку, прыносіла добрыя знешнеэканамічныя сувязі, а з іншага — прыцягвала войны і разбурэнні. Мы стварылі мапу станаўлення сучаснай Беларусі, каб нагадаць аб неверагоднай гісторыі нашай краіны.

Гісторыя кожнай краіны — гэта гісторыя тых, хто ў гэтай краіне жыве. Усё, што мы робім, так альбо інакш уплывае на ход падзей, на тое, што адбываецца навокал, на чый-небудзь лёс або на гісторыю. Кожнаму з нас патрэбна мець уласнае стаўленне да гісторыі сваёй краіны. Мы спадзяемся, што наша Мапа выкліча цікавасць да мінулага, забяспечыць гістарычнымі фактамі і прыцягне ўвагу да гісторыі Беларусі."

Акрамя беларускай, мапа даступна на 7 мовах.

Над мапай працавалі:

Аляксей Чаранкевіч, Яўген Шпілеўскі, Ганна Шыраева, Віктар Якунін, Павел Кедзіч.

 

Фота з сайта map.letapis.by

Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16544

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop
[2] https://nastaunik.eu/workshop/history
[3] http://map.letapis.by/by/#intro