Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў
Апублікавана на Інфармацыйна-метадычны партал для настаўнікаў (https://nastaunik.eu)

Галоўная старонка > Урок на прынцыпах АА па біялогіі ў 10-11 класе па тэме: "Асновы будовы і жыццядзейнасці бактэрый"

Урок на прынцыпах АА па біялогіі ў 10-11 класе па тэме: "Асновы будовы і жыццядзейнасці бактэрый"

Педагагічная майстэрня [1]
Біялогія [2]

Урок на прынцыпах АА па біялогіі ў 10-11 класе па тэме: "Асновы будовы і жыццядзейнасці бактэрый" падрыхтавала Кацярына Скрыган, настаўніца біялогіі ліцэя №1 Мінска:

"Выкарыстанне стратэгіі АА зрабіла ўрок значна больш эфектыўным, чым раней, асабліва хочацца адзначыць ролю такіх элементаў, як крытэры выканання задання, галоўнае пытанне і ўзаеманавучанне. Таксама важна адзначыць інтэграцыю стратэгіі АА перакуленым навучаннем і мікранавучаннем.

Я ўжо даволі даўно выкарыстоўваю перакуленае навучанне, і яно мне вельмі падабаецца - выдатна, калі вучні прыходзяць ужо пагружаныя ў тэму занятка. Нават тыя, хто не рыхтуе даклады, на працягу тыдня адзначаюць моманты звязаныя з тэмай занятка і таксама прыходзяць з пытаннямі або, як мінімум, з вялікай цікавасцю.

Міні-даклады па розных аспектах тэмы з'яўляюцца элементамі мікранавучання, якое цяпер папулярна ў еўрапейскіх школах, ВНУ, на фірмах і вытворчасцях. Мне цікава і далей развівацца ў гэтым напрамку і злучаць дадзеную методыку са стратэгіяй АА.
У нас існуе вайбер-чат факультатыва, у якім я пішу інфармацыю пра бліжэйшы занятак. Варта адзначыць, што на дадзены занятак прыйшла максімальная колькасць вучняў за ўсё другое паўгоддзе. З аднаго боку, іх зацікавіла тэма, а з другога, фармат урока з ужываннем стратэгіі АА ім таксама вельмі падабаецца. Асабіста мне, гэтак жа, як і вучням, вельмі спадабаўся дадзены ўрок сваёй дынамічнасцю, насычанасцю, актуальнасцю для жыцця."
 
Распрацоўка ўрока ў далучаным файле.
Файл: 
Файл kacyaryna-s_biyalogiya_m7_urok.docx [3]
Малюнак: 

Зыходны URL: https://nastaunik.eu/node/16975

Спасылкі
[1] https://nastaunik.eu/workshop
[2] https://nastaunik.eu/workshop/biology
[3] https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/kacyaryna-s_biyalogiya_m7_urok.docx